28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзеля медыяцэнтра для дзяржаўных СМІ прапануюць знесці спарткомплекс «Дынама»

12
Дзеля медыяцэнтра для дзяржаўных СМІ прапануюць знесці спарткомплекс «Дынама»

Плошча новага медыяцэнтра - больш за тры гектары.

Нядаўна дзяржава абвясціла конкурс на найлепшую архітэктурную канцэпцыю будынка медыяцэнтра для размяшчэння тэлеканалаў, які павінен раскінуцца на плошчы, большай за тры гектараў.

Як выявілася, для яго будаўніцтва вызначылі пляцоўку ў прэстыжным месцы - насупраць Банка развіцця на беразе Свіслачы. Праўда, дзеля медыяцэнтра трэба знесці спарткомплекс «Дынама», паведамляе tut.by.

Пабудаваць у Менску вялікі медыяцэнтр для тэлеканалаў Лукашэнка паабяцаў на сустрэчы з кіраўніцтвам дзяржаўных СМІ ў красавіку. А ўжо ў кастрычніку абвясцілі конкурс на найлепшую архітэктурную канцэпцыю гэтага будынка.

Яна павінна складацца з некалькіх асобных карпусоў, звязаных паміж сабой часткай для абслугоўвання. Там павінен размясціцца ў тым ліку прэс-цэнтр на 200 месцаў, памяшканне для здымак плошчай 1500 «квадратаў», памяшканні для здымак плошчай 800 «квадратаў» і іншыя аб'екты. Вышыня будынка - не больш за 30 метраў. Змясціць усё неабходна на тэрыторыі 3,5 гектара. Але дзе ж знайсці столькі свабоднай зямлі ў цэнтры Менска?

На сайце Мінінфарма для размяшчэння медыяцэнтра паказаная пляцоўка ў межах Машэрава - Даўмана і Свіслачы. Канкрэтнай лакацыі там не пазначана. У Міністэрстве інфармацыі сказалі, што інфармацыя аб конкурсе на іх сайце - вычарпальная.

МЕДЫЯЦЭНТР ТРЭБА РАЗМЯСЦІЦЬ У МЕЖАХ ЧЫРВОНЫХ ЛІНІЙ. ЯК БАЧНА, ПАБУДАВАЦЬ НА ГЭТАЙ ПЛЯЦОЎЦЫ АБ'ЕКТ НА 3,5 ГЕКТАРА НЕМАГЧЫМА, КАБ НЕ ЗНЕСЦІ СПАРТКОМПЛЕКС «ДЫНАМА». ФОТА З САЙТА МІНІСТЭРСТВА ІНФАРМАЦЫІ

Як пацвердзіў інфармаваны суразмоўца, медыяцэнтр мяркуецца будаваць на месцы спарткомплексу «Дынама», дзе цяпер праходзяць у тым ліку кніжныя кірмашы. Гэта значыць, што збудаванне трэба знесці.

Дырэктар спарткомплексу «Дынама» Пётр Шляжко сказаў, што не ў курсе пра магчымы знос. Яго аб гэтым у вядомасць ніхто не ставіў.

МАГЧЫМЫЯ МЕЖЫ ПЛЯЦОЎКІ. ВЫЯВЫ: ЯНДЭКС.КАРТЫ

Заяўкі на архітэктурную канцэпцыю медыяцэнтра прымаюцца да 22 кастрычніка. Далейшыя ж тэрміны рэалізацыі праекта пакуль прывідныя, дадае суразмоўца партала. Мяркуецца, што больш прадметна да гэтага пытання вернуцца пасля Еўрапейскіх гульняў.

Спарткомплекс агульнай плошчай амаль дзесяць тысяч квадратных метраў адкрыты ў 1978 годзе. Ён уключае ў сябе крыты лёгкаатлетычны манеж, спартовую залу, трэнажорную залу, залу мастацкай гімнастыкі, велабазу, вяслярную базу, рэспубліканскі цэнтр спартовай медыцыны і адкрытыя тэнісныя корты.

Адзначым, што размовы аб комплекснай рэканструкцыі гэтага будынка вяліся яшчэ з пачатку 2000-х, але ўсё абмежавалася толькі касметычнымі рамонтамі. Спарткомплекс «Дынама» выкарыстоўваўся і як трэніровачная база для беларускіх нацыянальных каманд у мастацкай гімнастыцы, але ў сувязі з адкрыццём Палаца на праспекце Пераможцаў, гэтая функцыя адпала.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках