19 красавiка 2024, Пятніца, 6:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзеянні міліцыі ў Бабруйску паспрыялі падвойнаму забойству

14
Дзеянні міліцыі ў Бабруйску паспрыялі падвойнаму забойству

Гучнае злачынства ўзрушыла ўсю краіну.

У Бабруйску прыцягнулі да адказнасці некалькіх службовых асобаў УУС пасля таго, як пракуратура прааналізавала прычыны і ўмовы, якія спрыялі ўчыненню падвойнага забойства летам 2018 года. Нагадаем, раней судзімы мужчына пазнаёміўся ў кавярні з дзвюма дзеўчынамі, запрасіў іх у госці, а потым забіў іх ва ўласнай ваннай, піша kp.by.

Яшчэ ў верасні 2017 года гэтага мужчыну паставілі на прафілактычны ўлік у крымінальна-выканаўчай інспекцыі на восем гадоў. Пракуратура высветліла, што супрацоўнікі міліцыі належным чынам ягоныя паводзіны не кантралявалі. Па месцы рэгістрацыі мужчыну наведвалі фармальна, не праверылі, ці сапраўды ён перыядычна жыве ў знаёмай, не запаўнялі інфармацыйна-пошукавую карту. Таму ў дзень забойства мужчына выявіўся па-за полем зроку супрацоўнікаў крымінальна-выканаўчай інспекцыі.

Службовыя асобы прыцягнутыя да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках