25 красавiка 2024, Чацвер, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавая бойка ля менскай кавярні «Маяк»: з бітамі і бензапілой

56
Масавая бойка ля менскай кавярні «Маяк»: з бітамі і бензапілой

Сілы былі не роўныя.

Відавочцы знялі відэа, дзе чутны шум бензапілы, піша onliner.by.

«Кавярня «Маяк» на Маякоўскага вечарам у пятніцу, - піша карыстальнік neumatici_autocar. - Была бойка ў кавярні, потым пад'ехалі аўто на падмогу».

Відавочца сцвярджае, што новыя байцы былі з бітамі: «Потым яшчэ аўто пад'ехалі, і з бензапілой выскачыў адзін».

Ён таксама піша, што «быццам паласнулі дваіх ці траіх, а двое атрымалі па твары бітай».

У міліцыі каментуюць тое, што адбылося.

- Дзве кампаніі адпачывалі з пятніцы на суботу. Сам канфлікт адбыўся непасрэдна ў суботу, 6 кастрычніка, - распавяла афіцыйная прадстаўнік Ленінскага РУУС Менска Таццяна Кавалёва. - Адна кампанія - трое хлопцаў 1992 года нараджэння. Другая - двое хлопцаў 1985 і 1987 года нараджэння. Усе яны - жыхары мікрараёна Серабранка.

Слоўны канфлікт узнік унутры кавярні. Прычыны растлумачыць дагэтуль ніхто не можа. Калі людзі выпіваюць, ім шмат не трэба. Выйшлі на дво, дзе працягнулі слоўны канфлікт. Сілы былі не роўныя. Абедзве кампаніі селі на тэлефоны.

- Да старэйшай кампаніі прыехаў брат аднаго з мужчын. Ён - 1977 года нараджэння. Сілы сталі роўнымі - тры на тры. Пачалася бойка. Падчас яе пад'ехаў бацька аднаго з хлопцаў з кампаніі маладзейшых. Мужчына 1969 года нараджэння з'явіўся з бітай.

Ён стаў наносіць ўдары папярэдне новапрыбыламу - 1977 года нараджэння. Атрымаўшы бітай, мужчына пайшоў да свайго аўто і дастаў бензапілу.

- Высвятляецца, ці былі прычыненыя бензапілой цялесныя пашкоджанні. Пацверджаная інфармацыя аб шпіталізацыі мужчыны 1977 года нараджэння, якому былі нанесеныя ўдары бітай. У дачыненні да мужчыны 1969 года нараджэння распачатая крымінальная справа паводле ч 3. арт 339 КК РБ - «Хуліганства». Ён затрыманы.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках