30 красавiка 2024, aўторак, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Я чакаю пракурора»: актывістка руху «Маці 328» галадае пад сценамі Валадаркі

2
«Я чакаю пракурора»: актывістка руху «Маці 328» галадае пад сценамі Валадаркі
Фота: «Радыё Свабода»

Паплечніцы прыйшлі падтрымаць Марыну Мацулевіч.

Ужо больш за дзень актывістка руху «Маці 328» Марына Мацулевіч застаецца пад сценамі ізалятара на вуліцы Валадарскага. Жанчына мяркуе, што следчыя сфальшавалі справу супраць ейнага сына, які ўжо больш за год сядзіць за кратамі. Маладзёна чалавека асудзілі на 14 гадоў зняволення паводле часткі 4 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса за незаконны збыт наркотыкаў, паведамляе «Белсат».

Марына Мацулевіч, рух «Маці 328»: «Калі нешта недзе схавана, без маёй падказкі вы гэтую схованку будзеце шукаць... Тым больш што часцей за ўсё паху гэтых рэчываў сабакі не чуюць. Ясная справа, што ўсе спрыяюць. Ну дык шануеце гэта, паважайце гэта, гэта дапаможа скончыць увесь гэты хаос. Не, вы прадаўжаеце садзіць нашых дзяцей, пастаўляеце гэта ўсё нам».

Падтрымаць Марыну Мацулевіч да муроў следчага ізалятара нумар 1 прыйшлі і іншыя актывісткі руху «Маці 328».

Жанна Гойдзь, рух «Маці 328»: «Майго наогул узялі ў 16 гадоў, ішоў спачатку па 1-й частцы, потым рэзка перакінулі на 3-ю частку, бо ён - наркадылер. Які ён наркадылер у свае 16, калі я яму бялізну за свае грошы купляю?»

Юлія Астраўко, рух «Маці 328»: «Там сядзяць 17 тысяч падлеткаў. Дзеці сядзяць усе ні за што. Іх усіх падводзяць пад 3-ю і 4-ю часткі. Хоць рэальна справы, у якіх праходзяць дзеці, павінны разглядацца па 1-й і 2-й частцы».

Гэта не першая спроба адчайнага кроку ўдзельніц руху: увесну «Маці-328» з розных гарадоў Беларусі правялі без ежы 15 дзён, каб дамагчыся сустрэчы з Лукашэнкам. Маці асуджаных за распаўсюд наркотыкаў спрабуюць, каб улады стварылі адпаведную камісію, якая б магла перагледзець дзейнае заканадаўства і змякчыць пакаранне паводле гэтага артыкула Крымінальнага кодэкса.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках