20 красавiка 2024, Субота, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заламаць асінкай алкаголь на месяц: наколькі адновіцца здароўе?

12
Заламаць асінкай алкаголь на месяц: наколькі адновіцца здароўе?

Як паўплывае на арганізм поўная адмова ад алкаголю на 30 дзён.

Тысячы людзей у Вялікабрытаніі збіраюцца зладзіць сабе «Цвярозы Кастрычнік» (па-ангельску гэта гучыць у рыфму: Sober October) у рамках акцыі ў падтрымку барацьбы з ракам, якую запусціла арганізацыя Macmillan Cancer Support, піша bbc.com.

Акрамя збору грошай на карысную справу, арганізатары абяцаюць удзельнікам карысць для здароўя - менш храпу, больш здаровы сон і больш энэргіі. Такія ж бонусы абяцалі ўдзельнікам «Сухога студзеня», цяпер ужо штогадовай акцыі дабрачыннай арганізацыі Alcohol Concern.

Паводле апытання YouGov, пяць мільёнаў брытанцаў ўдзельнічалі ў акцыі ў 2017 годзе.

Раней меркавалася, што спіртное ў невялікіх аб'ёмах не толькі бясшкоднае, але нават карыснае. Аднак апошнія даследаванні зняпраўджваюць гэтую тэорыю. У даследаванні, апублікаваным у часопісе Lancet, сцвярджаецца, што няма бяспечнай дозы алкаголю: чым больш чалавек п'е, тым вышэйшая рызыка.

«Іншы чалавек»

Праект ВВС «Павер мне, я доктар» звязаўся з навукоўцамі з універсітэцкага каледжа Лондана і Каралеўскага шпіталя, якімі кіруе прафесар Раджыў Джалан, каб вывучыць вынікі месяца без алкаголю.

«Сухі студзень» ускладняе даследаванне: у гэтым месяцы людзі не толькі перастаюць піць, але схільныя і да больш здаровай дыеты і нават фізкультуры - яны спрабуюць аднавіцца пасля навагодніх свят. Таму цяжка зразумець, якім быў эфект непасрэдна адмовы ад алкаголю.

Таму мы выбралі ліпень. Мы падзялілі 26 валанцёраў на дзве групы: адны працягнулі піць алкаголь як звычайна, іншыя перасталі піць алкаголь наогул. У пачатку і ў канцы месяца ўсе прайшлі поўнае медыцынскае абследаванне, уключаючы праверку пячонкі і артэрыяльнага ціску.

У тых, хто адмовіўся ад алкаголю на месяц, у выніку ўмацавалася здароўе: зменшылася маса цела і тлушчу ў печані, палепшыліся якасць сну і канцэнтрацыя. Эфект быў асабліва прыкметны ў тых падыспытных, хто звычайна выпіваў больш за шэсць келіхаў віна на тыдзень, гэта рэкамендаваны брытанскімі медыкамі максімум.

Кэці, якая адмовіліся ад алкаголю на месяц, распавяла: «Пасля чатырох тыдняў, я адчувала сябе іншым чалавекам. Я цяпер увогуле амаль не п'ю, адчуваю сябе выдатна, як быццам у мяне ўдыхнулі новае жыццё».

«Я далей страчваю вагу, і мне проста падабаецца, як я сябе адчуваю. Цяпер не магу пераносіць пах алкаголю!» - кажа яна.

Доўгатэрміновыя эфекты

Камандзе прафесара Джалана было цікава, ці змогуць ўдзельнікі экспэрыменту страціць дасягнутыя поспехі, вярнуўшыся да алкаголю. Праз тры тыдні іх яшчэ раз праверылі.

Высветлілася, што ёсць выразнае адрозненне паміж тымі, хто да экспэрыменту піў трохі (да шасці келіхаў віна на тыдзень) і тымі, хто рэгулярна піў больш. Малапітушчыя вярнуліся да сваіх ранейшых доз. Затое ўдзельнікі, якія звычайна пілі больш рэкамендаванага ўзроўню, пасля экспэрыменту сталі піць на 70% менш.

І хоць у даследаванні ўдзельнічала няшмат людзей, нашы вынікі паказваюць, што скарачэнне спажывання алкаголю паляпшае паказчыкі здароўя, якія мы замяралі.

Той факт, што валанцёры, якія пілі больш за норму, сур'ёзна знізілі сваё спажыванне спіртнога, паказвае, што нават часовае ўстрыманне дапамагае людзям цвяроза зірнуць на сваё стаўленне да алкаголю і перагледзець яго.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках