29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Кошт карціны Бэнксі пасля яе «самазнішчэння» можа вырасці ўдвая

3
Экспэрт: Кошт карціны Бэнксі пасля яе «самазнішчэння» можа вырасці ўдвая

Акцыя Бэнксі зрабіла ягоную карціну яшчэ больш каштоўнай.

Карціна вулічнага мастака Бэнксі «Дзяўчынка з паветраным шарам», якая сама знішчылася пасля таго, як была прададзеная на аўкцыёне Sotheby's у Лондане больш чым за 1,042 млн фунтаў ($1,4 млн), можа стаць ад гэтага толькі даражэйшай. Пра гэта піша Daily Mirror са спасылкай на сузаснавальніка кампаніі MyArtBroker Джоі Саера, піша gordonua.com.

На думку экспэрта, новаму ўладальніку карціны пашанцавала, бо кошт набытай ім карціны ў выніку перформансу Бэнксі толькі ўзрос.

Саер растлумачыў, што вынікі аўкцыёну толькі стымулявалі далейшы рост кошту. А з улікам увагі медыяў, што асвятлялі гэтую падзею, пакупнікі могуць атрымаць за карціну нашмат больш, чым яны заплацілі перад яе пашкоджаннем.

«Цяпер, калі яна знаходзіцца ў здробненым стане, гэта ўжо частка гісторыі мастацтва, і мы мяркуем, што Бэнксі дадаў як мінімум 50% да яе кошту. Магчыма нават, што кошт працы падняўся настолькі, што яна ўжо каштуе больш за 2 млн фунтаў», - распавёў экспэрт.

5 кастрычніка карціна вулічнага мастака Бэнксі сама знішчылася пасля таго, як была прададзеная на аўкцыёне. Мастак паведаміў, што таемна ўмантаваў шрэдэр у карціну некалькі гадоў таму на выпадак, калі твор будзе выстаўлены на аўкцыёне.

Экспэрты ўважаюць Бэнксі за аднаго з самых яскравых прадстаўнікоў сучаснага стрыт-арта. Ягоныя працы звычайна маюць сацыяльны і палітычны кантэкст.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках