25 красавiка 2024, Чацвер, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Адэсе стралялі ў актывіста мясцовага «Аўтамайдана»

У Адэсе стралялі ў актывіста мясцовага «Аўтамайдана»

Актывіст паранены з драбавіка.

У суботу, 6 кастрычніка, а 23.00 у Адэсе стралялі ў аднаго з актывістаў мясцовага «Аўтамайдана», мужчыну шпіталізавалі з раненнямі, паведамляе "Думская".

Стральба адбылася каля запраўкі на Люстдорфскай дарозе. Паводле папярэдніх звестак, актывіст быў паранены з драбавіка.

Паводле звестак відавочцаў, а 23.00 некалькі чалавек выйшлі з аўтамабіля Volkswagen белага колеру і стрэлілі з помпавай зброі ў кіроўцу аўтамабіля Dodge.

На старонцы «Автомайдан Одесса» у Facebook пацвердзілі інфармацыю аб стральбе па адным з сябраў арганізацыі, аднак не назвалі імя актывіста.

У прэс-службе паліцыі Адэскай вобласці паведамілі, што ў Кіеўскім раёне Адэсы на святлафоры каля аўтазапраўкі да аднаго з аўтамабіляў пад'ехала другая машына, з якой выйшлі невядомыя і «учынілі некалькі стрэлаў у бок транспартнага сродку».

Затым яны схаваліся з месца здарэння. У горадзе быў уведзены аператыўны план-перахоп «Сірэна». «Паводле стану на 1.30 паліцыя мае інфармацыі аб асобах, якія ўчынілі стральбу.

Цяпер прымаюць захады дзеля іх затрымання», - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках