25 красавiка 2024, Чацвер, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МТЗ увёў платны ўваход на працу?

29
МТЗ увёў платны ўваход на працу?

Што адбываецца на заводзе апошнім часам.

Чытач сайта praca-by.info, працаўнік МТЗ, даслаў аповед пра тое, што адбываецца на заводзе апошнім часам. Ён выказаў пажаданне застацца ананімным.

На Менскім трактарным заводзе апошнія некалькі тыдняў адбываецца адміністрацыйны ціск дырэкцыі на супрацоўнікаў выпрабавальнага цэнтра і цэха выпрабаванняў, якія тэрытарыяльна знаходзяцца ў пасёлку Абчак Менскага раёна, але маюць юрыдычны адрас галаўнога завода - Менск, Даўгабродская, 29.

Цягам 60-ці гадоў ад прахадной МТЗ на выпрабавальны палігон работнікаў вазілі службовыя аўтобусы МТЗ абсалютна бясплатна. Але, як уяўляецца, з мэтай акупіць затраты на новы электробус, які МТЗ набыў для прэстыжу і прамысловага турызму (артыкул «Навошта Менскі трактарны завод набыў электробус?»), супрацоўнікам выпрабавальнай станцыі ў 25 км ад Менска, праца на якой пачынаецца а 7:40 раніцы, а грамадскі транспарт не разлічаны на падвоз людзей да месца гэтай працы, добраахвотна (!) прапаноўваюць пісаць заявы на згоду аплачваць праезд з уласнай кішэні, не маючы на гэта ні падстаў, ні загаду, не кажучы пра ўмовы і кошты.

Праз ціск на людзей з патрабаваннем падпісаць гэтыя заявы знікае магчымасць з дапамогай прафзвязу бараніць свае інтарэсы праз пагаршэнне працоўных умоў, а гэта кранае больш за 100 чалавек. Таксама губляе сэнс ініцыятыва ўнясення змяненняў у калектыўную дамову, у якой, праўда, не прапісаны гэты абавязак прадпрыемства давозіць работнікаў ад прахадной да аддаленых месцаў працы, але гэта мелася на ўвазе самім існаваннем ведамаснага міжцэхавага транспарту, які працуе дзесяцігоддзямі, і ўмовамі ўладкавання сотняў людзей на працу з магчымасцю дабірацца да яе з горада бясплатна.

Людзі абураныя, але нічога не могуць зрабіць - іх прымушаюць «падтрымаць родны завод у цяжкіх варунках», але яны бачаць, што ў аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны не бракуе грошай, напрыклад, на маштабныя святы з парадамі, лазернымі шоў і феерверкамі - некалькі разоў на год. Яны раз за разам чуюць даклады аб росце прыбытку. Усё часцей чутныя размовы, што людзі нічога не вартыя ў вачах дырэкцыі, а такая аднабаковая пастанова кіраўніцтва моцна расчароўвае і прыніжае годнасць.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках