25 красавiка 2024, Чацвер, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтамабільнае паліва будзе даражэць кожную нядзелю да Новага года?

17
Аўтамабільнае паліва будзе даражэць кожную нядзелю да Новага года?

У выніку 92-і бензін будзе каштаваць амаль паўтара рубля.

Сёлета кошты аўтамабільнага паліва павялічваліся ўжо 18 раз, заўсёды на 1 капейку. Прычым апошнія дзевяць раз гэта адбывалася кожныя выхадныя запар, піша kp.by. Здаецца, за два месяцы аўтааматары ўжо прызвычаіліся да такога раскладу - колькі сёння каштуе літр паліва, успомніць рэдкі кіроўца.

Нядзіўна, што на фоне гэтых падзей сярод аўтаўладальнікаў пайшоў слых: да канца года такая тэндэнцыя захаваецца, і кожную нядзелю паліва будзе даражэць на капейку.

- Праз рост кошту нафты маркі Urals канцэрн вымушаны павышаць раздробныя кошты аўтамабільнага паліва ў Беларусі, - распавяла прэс-сакратарка канцэрна «Белнафтахім» Марына Касцючэнка. - Аднак факт менавіта такога рэжыму падвышэння раздробных коштаў я ні пацвердзіць, ні зняпраўдзіць не магу. Кожны раз пры прыняцці пастановы аб павелічэнні раздробнага кошту, мы вывучаем усе фактары. За гэты год кошты аўтамабільнага паліва выраслі на 13,61% - гэты рост кампенсуе толькі траціну росту выдаткаў на куплю нафты, якая з пачатку года падаражэла на 40%. Таму мяркую, што падвышэнне коштаў будзе прадаўжацца.

У канцэрне «Белнафтахім» не раз падкрэслівалі, што падвышаць кошт паліва будуць, пакуль кошты не зраўняюцца з коштамі ў найбліжэйшых суседзяў, напрыклад, упор быў зроблены на расейскі рынак. Маўляў, ненармальна, калі ў краіне, дзе здабываюць нафту, бензін каштуе даражэй, чым у краіне, якая яе толькі перапрацоўвае. Аднак ужо на 4 кастрычніка беларускія цэннікі амаль дапаўзлі да расейскіх: у Смаленскай вобласці сярэдні цэннік на АІ-95 роўны $0,68, у Маскве - $0,69, а ў Беларусі - $0,68 (кошты курсам ЦБ РФ і НБ РБ).

Колькі будзе каштаваць бензін і салярка, калі тэндэнцыя захаваецца?

Да канца года засталося 12 тыдняў, значыць, аўтамабільнае паліва падаражэе на 12 капеек: ДТ будзе каштаваць 1,57 рубля, АІ-92 - 1,49 рубля, АІ-95 - 1,57 рубля. Калі тэндэнцыя захаваецца, да канца года паліва падаражэе агулам на 8%, а за ўвесь 2018 год - на 22%.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках