29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнт з Швецыі вынайшаў пластык з бульбянога крухмалу

1
Студэнт з Швецыі вынайшаў пластык з бульбянога крухмалу

Такі пластык дзякуючы свайму складу раскладаецца за два месяцы.

Студэнт Лундскага ўніверсітэта Понтус Тэрнквіст стварыў пластык з бульбянога крухмалу

Пра гэта піша espreso.tv са спасылкай на The Huffington Post.

Тэрнквіст стварыў відэлец і нож толькі з бульбянога крухмалу і вады. Са слоў вынаходніка, такі пластык дзякуючы свайму складу раскладаецца за два месяцы.

Студэнт уважае, што з новага матэрыялу можна ствараць больш посуду і сталовых прыбораў.

Сваё вынаходніцтва ён прэзентаваў на конкурсе The James Dyson Award.

Яго канкурэнты з Кітая паказалі робата, які ачышчае возера ад забруджванняў у сем разоў хутчэй за чалавека.

Пераможца атрымае 30 тысяч еўраў на далейшае развіццё праекта.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках