27 красавiка 2024, Субота, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ліхаманка Заходняга Ніла дабралася да Беларусі

3
Ліхаманка Заходняга Ніла дабралася да Беларусі

Гомельскія эпідэміёлагі папярэдзілі пра небяспеку ліхаманкі.

Афрыканская ліхаманка часцей за ўсё сустракаецца ў краінах Міжземнамор'я, асабліва ў Ізраілі і Егіпце, рэгіструецца ў Францыі, ЗША.

Сёлета ўспышка інфекцыі адбылася ў Сербіі. Захварэлі больш за 200 чалавек, з якіх 25 памерлі. У Грэцыі заразіўся 271 чалавек, з іх 31 сканаў. У Ізраілі зафіксавана больш за 60 выпадкаў, 2 смяротных, паведамляе «Гомельская правда».

Ліхаманка Заходняга Ніла праяўляе актыўнасць на тэрыторыі Еўропы: зафіксаваныя выпадкі ў Італіі, Вугоршчыне, Румыніі. Вядома, што жыхар Чэхіі заразіўся на адпачынку ў Грэцыі.

У найбліжэйшым замежжы, Расеі, з пачатку года зарэгістравана больш за 400 выпадкаў з тыповымі для віруса сімптомамі, 27 смяротных зыходаў. Спецыялісты звязваюць усплёск інфекцыі з анамальна высокай тэмпературай і працяглымі дажджамі.

Вірус пранікае ў кроў чалавека праз скуру пры ўкусе камара. У большасці тых, хто заразіўся (80%) хвароба нагадвае прастуду. У астатніх развіваецца грыпападобная форма.

Асаблівую небяспеку ўяўляюць пашкоджанні нервовай сістэмы (менінгіты, менінгаэнцефаліты) праз верагоднасць смяротнага зыходу. Прафілактыка захворвання зводзіцца да барацьбы з камарамі.

У Беларусі пераносчыкамі віруса ў прыродзе лічацца звычайныя камары і кляшчы. Захворванне звычайна развіваецца ў летне-асенні перыяд, што звязана з часам актыўнасці пераносчыкаў. За апошнія гады ў Беларусі зарэгістраваны два завозныя выпадкі ліхаманкі Заходняга Ніла - з Сінгапура і Грэцыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках