27 красавiка 2024, Субота, 1:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што знікне ў Еўропе найбліжэйшымі гадамі?

7
Што знікне ў Еўропе найбліжэйшымі гадамі?
ФОТА: MIGNEWS.COM

І чаму гэта добра.

Еўрапарламент ухваліў забарону аднаразовых прадметаў з пластыка на ўсёй тэрыторыі ЕЗ, уключна з посудам, трубачкамі для напояў і вушнымі палачкамі. Што знікне ў Еўропе, і чаму гэта не катастрофа, а свята, піша сайт snob.ru.

Трубачкі для напояў

Напраўду трубачка не робіць смак вашага напою лепшым, але вось калі апусціць (а яе рэгулярна апускаюць) у глінтвейн або латэ - наогул можа быць шкоднай. Большая частка пластыка не прызначаная для награвання. Бо чым вышэйшая тэмпература, тым хутчэй адбываюцца ўсе хімічныя рэакцыі, у тым ліку ўзаемадзеянне малекул дадаткаў з пластыкам і вадкасцю, якая льецца праз яе.

Кожны дзень у прыроду трапляе больш за мільярд пластыкавых трубачак. Мы карыстаемся імі некалькі хвілін, але раскладацца яны будуць стагоддзямі. І не проста раскладацца, а забіваць птушак, марскіх чарапах, дэльфінаў, якія глытаюць іх цалкам або часткамі, блытаючы з кормам.

Вушныя палачкі з пластыкавай асновай

Для разумення маштабаў праблемы, толькі расейцы выкідваюць блізу 16 тон ватных палачак за год на сметнішчы, дзе сотнямі гадоў пластыкавая аснова палачкі не раскладаецца. А на вытворчасць ватных палачак марнуюць літры вады, за год 32 млрд літраў!

Замяніць усім звыклыя палачкі можна на бамбукавыя, вытворчасць якіх не патрабуе вады, а сам бамбук хутка расце і раскладаецца. Але існуе яшчэ адна, самая эканамічная альтэрнатыва з цудоўнай назвай «мімікака». Гэты інструмент для чысткі вушэй распаўсюджаны ва Усходняй Азіі. Выглядае ён як палачка з маленькай лапатачкай на канцы. Хаця многія лекары наогул кажуць, што чыстка вушэй палачкамі - занятак, выдуманы прадаўцамі палачак, і ён шкодзіць больш, чым дапамагае.

Аднаразовыя талеркі і пластыкавыя сталовыя прыборы, сцікі для размешвання цукру, трымальнікі паветраных балонікаў і оксараскладальныя пластмасы

На месца аднаразовага пластыкавага посуду прыйдзе шматразовы, напрыклад, бумбуковы або сталёвы. Нічога дзіўнага: каралеўская сям'я ў Вялікай Брытаніі нядаўна згуляла вяселле прынцэсы Яўгеніі і цалкам абышлася без пластыка. А на борце самалёта ў бізнэс-класе ежу даўно сервіруюць у шматразовы посуд і падаюць нармальныя сталовыя прыборы.

Аднак парламент не прыняў забарону на тонкія фасовачныя пакеты, хоць яна падтрымлівалася Камітэтам навакольнага асяроддзя. Пакеты - адзін з самых распаўсюджаных забруджвальнікаў планеты.

За год у свеце выкарыстоўваюць толькі 500 мільярдаў пакетаў-маек, а колькі выкарыстоўваецца фасовачных, ніхто нават не лічыў. Пры гэтым замяніць фасовачны пакет прасцей простага: спецыяльныя тканкавыя экалагічныя торбачкі ўжо можна адшукаць нават у некаторых крамах, а ў інтэрнэце набыць прасцей простага. Галоўнае - памятаць, што зручнасць, якую дораць нам аднаразовыя рэчы, - уяўная, бо ўсе яны выяўляюцца ў сметніцах ля нашых дамоў, вылучаюць шкодныя рэчывы, якія мы потым ужываем, забіваюць жывёлін вакол нас і робяць наша жыццё агулам больш складаным.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках