29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць «звышпрадуктаў» для здароўя вачэй

1
Пяць «звышпрадуктаў» для здароўя вачэй

Іх ужыванне таксама павялічыць працягласць жыцця.

Са слоў спецыялістаў, іх ужыванне не толькі дапаможа захаваць зрок, а і павялічыць працягласць жыцця, піша orthodox.od.ua.

З узростам людзі пачынаюць бачыць горш. Больш за тое, у іх падвышаецца рызыка развіцця такіх небяспечных захворванняў вачэй, як катаракта, глаўкома і дэгенерацыя жоўтай плямы. У сувязі з гэтым экспэрты аўстралійскай Асацыяцыі дыетолагаў назвалі пяць «звышпрадуктаў» для здароўя вачэй. Спецыялісты сцвярджаюць, што рэгулярнае іх ужыванне ў комплексе з фізічнымі нагрузкамі дапаможа не толькі захаваць здароўе вачэй, але і павялічыць працягласць жыцця.

Дыетолаг Сафі Бертран праінфармавала, што галоўнымі для захавання добрага зроку з'яўляюцца вітаміны А і С, амега-3 і антыаксіданты. Таму спецыялістка мяркуе, што міжземнаморская дыета з'яўляецца найлепшай для захавання здароўя вачэй, бо адным са «звышпрадуктаў» для добрага зроку з’яўляецца менавіта рыба з высокім утрыманнем амега-3. Тлустыя морапрадукты дапамагаюць «зберагчы» вочы ад дэгенерацыі жоўтай плямы, якая вядзе да страты зроку. Таксама адным са «звышпрадуктаў», на думку Сафі Бертран, ёсць ліставая зялёная гародніна. У ёй утрымліваецца шмат лютэіну і зэаксанціну, якія з'яўляюцца аднымі з самых важных караціноідаў для зроку.

Захаваць зрок дапаможа ўжыванне яек. Яны з'яўляюцца крыніцай антыаксідантаў і вітаміну А, надзвычай важных для падтрымання здароўя сятчаткі. Яшчэ адным «звышпрадуктам» з'яўляецца зялёная гарбата. Яна багатая на кацехіны, якія дапамагаюць прадухіліць рызыку заражэння вачэй. У топ-5 таксама ўвайшлі авакада і морква, якія спецыялісты рэкамендуюць ужываць кожны дзень.

Экспэрты Асацыяцыі дыетолагаў акцэнтуюць увагу на важнасці фізічных практыкаваннях. Акрамя здаровай дыеты, яны рэкамендуюць надаваць фізічнай актыўнасці не менш за 150 хвілін на тыдзень. Гэта дапаможа падоўжыць жыццё.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках