27 красавiка 2024, Субота, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мінімум два рублі за літр давядзецца плаціць - гэта наша будучыня»

21
«Мінімум два рублі за літр давядзецца плаціць - гэта наша будучыня»

Увядзенне памесячнага дарожнага падатку - гэта прыгожы паўзахад.

Урад Беларусі плануе ўнесці некаторыя змены ў правілы выплаты дарожнага падатку.

Зрэшты, са слоў віцэ-прэм'ера Аляксандра Турчына, дарожны падатак плануецца адвязаць ад праходжання тэхагляду, таксама аўтамабілістам дадуць магчымасць аплачваць яго памесячна, а не за ўвесь год, як было раней, піша «Салiдарнасць».

На думку аўтамабільнага экспэрта Дзмітрыя Навіцкага, такія новаўвядзенні трэба было ўкараніць ўжо даўно:

- У ідэале гэты падатак трэба было ўбіць у кошт бензіну, каб за маленькія і лёгкія аўтамабілі трэба было плаціць менш, а за буйныя пазадарожнікі больш, бо шкода для дарогі большая. А ўвядзенне памесячнай аплаты - гэта прыгожы паўзахад. У краіне ёсць вялікая колькасць людзей, якія выязджаюць на дарогі не кожны месяц і не кожны тыдзень, а ім давядзецца плаціць, як і ўсім астатнім.

Новаўвядзенне, што датычыцца раздзялення выплаты дарожнага падатку і праходжання тэхагляду, са слоў экспэрта, таксама можа не даць чаканага выніку.

- Ёсць псіхалагічная праблема: усе настолькі прывыклі не праходзіць тэхагляд, што цяпер цяжка вярнуць усё назад. Першапачаткова было памылкай спадзявацца, што беларусы пры такім нізкім заробку ў краіне змогуць аплачваць дарожны падатак, - падкрэслівае эксперт.

«Мінімум два рублі за літр давядзецца плаціць - гэта наша будучыня»

Дзмітрый Навіцкі мяркуе, што цяпер для беларускіх аўтамабілістаў «самае сумнае - гэта рост коштаў паліва».

- Кошты растуць, і адчуваю, мы прыйдзем да суадносін - даляр за літр. Трэба рыхтавацца, што мінімум два рублі за літр давядзецца плаціць - гэта наша будучыня. Гэта дрэнная навіна, бо многія людзі маюць заробак 600 рублёў нават у Менску, а ў рэгіёнах пра яго толькі мараць. Калі б адразу паднялі кошты, то былі б народныя хваляванні.

А падвышэнне на капейку «людзей раздражняе, але не выклікае жадання ісці на барыкады».

- Калі бензін будзе каштаваць даляр за літр, то многія стануць ездзіць радзей. Гэта сітуацыя ў стылі «змяя ўджаліла сябе за хвост». Растлумачу чаму: рост кошту паліва адаб'ецца на ўсім - кошце прадуктаў, тавараў. То бок, усё вырасце ў кошце. А з улікам, што ў суседніх краінах усё таннейшае, мы зноў трапім у непрыемную гісторыю, калі людзі ездзяць па ежу або адзенне «па суседзях». Толькі ўжо не на сваім аўтамабілі, а на грамадскім транспарце, - папярэджвае Дзмітрый Навіцкі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках