20 красавiка 2024, Субота, 0:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новых «Піратаў карыбскага мора» здымуць без Джоні Дэпа

7
Новых «Піратаў карыбскага мора» здымуць без Джоні Дэпа

Disney плануе перазагрузку франшызы.

Амерыканскі актор Джоні Дэп больш не будзе здымацца ў серыі фільмаў «Піраты Карыбскага мора». Пра гэта паведамляе Daily Mail са спасылкай на сцэнарыста карцін Сцюарта Біці.

Выданне адзначае, што студыя Disney плануе перазагрузку франшызы. Біці распавёў, што сцэнарысты фільма «Дэдпул» Рэт Рыз і Пол Вернік будуць працаваць над яе перазапускам.

У серыі фільмаў «Піраты Карыбскага мора» Джоні Дэп адыграў аднаго з галоўных персанажаў капітана Джэка Вераб'я. Першая стужка выйшла ў 2003 годзе. За ролю ў гэтым фільме актор быў намінаваны на прэмію «Оскар».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках