22-і раз за год даражэе бензін
13- 27.10.2018, 15:21
- 14,324
З 28 кастрычніка ў Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва.
«Белнафтахім» далей паэтапна падвышае кошты аўтамабільнага паліва.
Ва ўстанове распавялі, што раздробныя кошты дызельнага паліва і аўтамабільны бензін павялічацца на 1 капейку. З 28 кастрычніка кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 40 капеек, АІ-95-К5-Еўра - 1 рубель 49 капеек, АІ-98-К5-Еўра - 1 рубель 70 капеек, ДТ - 1 рубель 49 капеек.
Гэта дваццаць другое змяненне кошту аўтамабільнага паліва ў гэтым годзе. Апошні раз кошт паліва змяніўся 21 кастрычніка: бензін (акрамя АІ-92) і дызпаліва падаражэлі на 1 капейку.
- Папярэднія змены коштаў не кампенсавалі для айчынных нафтаперапрацоўчых заводаў апераджальны рост коштаў нафты ў параўнанні з коштамі нафтапрадуктаў. З кастрычніка 2017 года да кастрычніка 2018 года, калі адбываўся актыўны рост кошту нафты, кошт нафты, якая закупляецца беларускімі НПЗ, у рублёвым эквіваленце вырас на 54,5 адсотка. За аналагічны перыяд кошт нафтапрадуктаў павялічыўся ў сярэднім на 15,2 адсотка, - паведамлялі тады ў «Белнафтахіме».