29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША распачатае расследаванне супраць Tesla

У ЗША распачатае расследаванне супраць Tesla

Кампанію падазраюць у тым, што яна падавала інвестарам няпэўную інфармацыю аб Model 3.

Органы юстыцыі ЗША вядуць расследаванне ў дачыненні да кампаніі Tesla. Яе падазраюць у тым, што кіраўніцтва Tesla падавала інвестарам недакладныя звесткі аб графіку вытворчасці новай мадэлі электрамабіля Model 3, паведаміла ў пятніцу, 26 кастрычніка, амерыканская газета The Wall Street Journal, піша dw.com.

Паводле звестак выдання, у апошнія некалькі тыдняў расследаванне ідзе больш інтэнсіўна, шэраг супрацоўнікаў кампаніі былі выкліканыя на допыт у Федэральнае бюро расследаванняў (ФБР). У сваю чаргу афіцыйны прадстаўнік Tesla паведаміў WSJ, што кампанія адказала на пытанні следчых яшчэ некалькі месяцаў таму. З тых часоў ФБР не запытвала новыя дакументы і не выклікала нікога на допыт.

Кампанія Tesla з самага пачатку сутыкалася з праблемамі падчас вытворчасці электрычнага седана Model 3, якім яна спадзяецца заваяваць масавы рынак. Шматкроць кіраўніцтва было вымушанае паведамляць пра невыкананне пастаўленай мэты - выпускаць па 5000 аўто гэтай мадэлі на тыдзень.

У канцы верасня кіраўнік Tesla Ілон Маск урэгуляваў спрэчку з амерыканскай Камісіяй каштоўных папер і біржаў (SEC). Маск дамовіўся з SEC, што сыдзе з пасады старшыні рады дырэктараў без права перавыбрання цягам трох гадоў. Пры гэтым ён захаваў за сабой пасаду гендырэктара Tesla. Сам прадпрымальнік і кампанія выплацілі па 20 млн даляраў штрафу. Маска абвінавацілі ў махлярстве з каштоўнымі паперамі і падачы звестак, «якія ўводзяць у зман». Нагодай стала ягонае паведамленне ў Twitter пра намер выкупіць акцыі Tesla. Маск тады заявіў, што інвестары для гэтага кроку знойдзеныя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках