29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Google прыдумаў, як абыходзіць блакаванне сайтаў

8
Google прыдумаў, як абыходзіць блакаванне сайтаў

Кампанія Google пратэставала і запусціла ў Венесуэле дастасаванне Intra для Android.

Яно дазваляе абыходзіць блакаванне сайтаў у інтэрнэце, паведамляе Associated Press.

Дастасаванне дазваляе падключаць смартфоны карыстальнікаў да сэрвераў Google для абыходу блакавання мясцовых правайдэраў, такіх як CANTV, кантраляванага ўрадам Венесуэлы.

Спецыялісты тэставалі Intra цягам некалькіх месяцаў у Баліварыянскай рэспубліцы, распрацоўкай дастасавання займалася фірма Jigsaw, якая ўваходзіць у Google.

Са слоў яе заснавальніка і кіраўніка Джарэда Коэна, «мы не стваралі Intra для Венесуэлы, але ідэя прыйшла да нас пасля працы з венесуэльскімі журналістамі».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках