3 траўня 2024, Пятніца, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп і Пенс асудзілі рассылку бомбаў сям'і Клінтан і Абаму

1
Трамп і Пенс асудзілі рассылку бомбаў сям'і Клінтан і Абаму
Майк Пенс
ФОТА: GAGE SKIDMORE/FLICKR.COM

Спецслужбы ЗША расследуюць спробы нападаў на Абаму і пару Клінтанаў.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і віцэ-прэзідэнт Майк Пенс асудзілі рассылку бомбаў у дамы Біла і Хілары Клінтан і Барака Абамы. Пра гэта яны напісалі на старонках у Twitter, паведамляе РБК.

«Мы асуджаем спробы нападу на былога прэзідэнта Абаму, Клінтанаў, CNN і іншых. Гэтыя баязлівыя дзеянні нікчэмныя і не маюць месца ў гэтай краіне», - напісаў Пенс.

Ён таксама падзякаваў Сакрэтнай службе і ФБР, а таксама мясцовым праваахоўным органам за хуткую рэакцыю на тое, што адбылося. Ён дадаў, што вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці.

«Цалкам згодны!» - напісаў у адказ Трамп, перадрукаваўшы допіс Пенса.

Раней былому прэзідэнту ЗША Білу Клінтану і ягонай жонцы Хілары поштай прыйшло выбуховае прыстасаванне. Такая ж прылада паступіла ў офіс экс-прэзідэнта Барака Абамы. Матывы і асобы адпраўнікоў пакуль невядомыя. Паводле факта інцыдэнту распачалі крымінальнае расследаванне. Прэс-сакратарка Белага дома Сара Сандэрс назвала тое, што адбылося «актамі запалохвання» і «подласцю».

Пасля ў Нью-Ёрку эвакуіравалі людзей з будынка Time Warner Centre, у якім знаходзіцца офіс тэлекампаніі CNN. Рэпарцёр Олівер Дарсі распавёў, што супрацоўнікі знаходзяцца ў бяспецы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках