4 траўня 2024, Субота, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самае дурное рабаванне: Як прагнасць загубіла бэльгійскіх бандытаў

5
Самае дурное рабаванне: Як прагнасць загубіла бэльгійскіх бандытаў

У краме ў Бэльгіі рабаўнікоў папрасілі зайсці пазней, і не дарма.

Рабаўнікі заходзяць у краму. Уладальнік крамы просіць іх вярнуцца пазней, калі выручкі будзе больш. Яны сыходзяць, вяртаюцца, і...

Падобна на пачатак анекдота? Можа быць, але для ўладальніка крамы электронных цыгарэт на ўскраіне бэльгійскага горада Шарлеруа ўсё было па-сапраўднаму, піша ВВС.

У суботу на мінулым тыдні шэсць чалавек сапраўды зайшлі ў крамку з цвёрдым намерам яе абрабаваць.

Але знаходлівы ўладальнік крамы Дыдз’е не разгубіўся.

Ён прапанаваў рабаўнікам вярнуцца пад вечар, калі ў краме будзе больш грошай.

«Гэта смех нейкі. Гэта, мабыць, горшыя рабаўнікі ў гісторыі Бэльгіі», - сказаў Дыдз’е.

Ён распавёў, як доўгія 14 хвілін спрабаваў дамовіцца з імі.

«Спачатку патаўкліся трохі. Яны паспрабавалі нешта ўзяць. Але я ім сказаў: «хто ж у тры гадзіны дня краму рабуе! Увечар прыйдзеце, можна 2 ці 3 тысячы еўраў узяць», - кажа Дыдз’е.

«У паліцыі, куды я патэлефанаваў, адмаўляліся верыць, што яны вернуцца».

Але яны ўсё ж такі вярнуліся, і не адзін раз.

Спачатку яны прыйшлі а 17.30, за гадзіну да закрыцця крамы. Дыдз’е сказаў, што яшчэ не час.

Яны вярнуліся праз гадзіну, а 18.30, калі няўдачлівых рабаўнікоў ужо чакала паліцыя.

Паліцэйскія арыштавалі пяцярых чалавек, у тым ліку аднаго непаўнагадовага, аднаму ўдалося ўцячы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках