4 траўня 2024, Субота, 2:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: Адказнасць за забойства Хашогі можа несці наследны прынц Мухамед бін Салман

6
Трамп: Адказнасць за забойства Хашогі можа несці наследны прынц Мухамед бін Салман
ДОНАЛЬД ТРАМП

Прэзідэнт ЗША ўпершыню выступіў з гэткай рэзкай заявай з нагоды забойства саудаўскага журналіста.

Асноўную адказнасць за забойства Джамаль Хашогі можа несці наследны прынц Саудаўскай Арабіі, заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, тым самым узмацніўшы ціск на даўняга хаўрусніка на фоне абурэння сусветнай грамадскасці з нагоды забойства саудаўскага журналіста, паведамляе «Голос Америки».

Каментары Трампа былі апублікаваныя ў газеце Wall Street Journal усяго за некалькі гадзін да выступлення прынца Мухамеда бін Салмана на інвестыцыйнай канферэнцыі, падчас якой ён, як чакаецца, зробіць першую маштабную заяву з моманту знікнення Хашогі.

Тым часам дарадца прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана заявіў, што рукі прынца «ў крыві». Гэтая заява стала самай жорсткай з боку турэцкай адміністрацыі.

Саудаўскія ўлады пакуль не даюць каментароў з нагоды заяў Трампа і дарадцы Эрдагана. Эр-Рыяд намагае, што забойства стала вынікам «несанкцыянаванай аперацыі», а наследнаму прынцу было пра яго невядома.

Са слоў Трампа, ён хацеў верыць прынцу, калі той заявіў, што за забойства журналіста ў стамбульскім консульстве Саудаўскай Арабіі адказныя чыноўнікі ніжэйшага ўзроўню. Аднак амерыканскі лідар выказаў здагадку, што на самой справе ў забойстве маглі быць замяшаныя вышэйшыя эшалоны ўлады: «Прынц на гэтым этапе агулам кіруе справамі краіны. Ён кіруе, так што, калі хтосьці і быў (адказны), то гэта ён».

Забойства Хашогі, які пражываў у ЗША і адкрыта крытыкаваў прынца ў сваіх артыкулах для Washington Post, выклікала бурнае абурэнне ва ўсім свеце і паставіла пад пагрозу стасункі Эр-Рыяда з Вашынгтонам і іншымі заходнімі краінамі.

Для хаўруснікаў Саудаўскай Арабіі ключавым было пытанне, ці мог быць датычным да забойства прынц Мухамед, які пазіцыянуе сябе як рэфарматар. Некаторыя амерыканскія заканадаўцы выказвалі такія здагадкі.

Саудаўская Арабія рабіла супярэчлівыя заявы што да справы Хашогі: спярша яна адмаўляла, што журналіст быў забіты, а затым прызнала забойства, але заявіла, што ён загінуў падчас бойкі ўнутры будынка консульства.

У нядзелю Эр-Рыяд назваў забойства «велізарнай і сур'ёзнай памылкай», але пастараўся дыстанцаваць прынца ад крызісу, што разгарэўся, заявіўшы, што той нічога не ведаў пра тое, што здарылася.

Турэцкія сілы бяспекі перакананыя, што ў консульстве на Хашогі напалі 15 саудаўскіх агентаў, якія прыляцелі ў Стамбул некалькімі гадзінамі раней.

У сераду турэцкай паліцыі дазволілі абшукаць студню ў садзе консульства, у допуску да якога саудаўскія ўлады раней адмаўлялі, паведамляе канал NTV.

Раней праваахоўныя органы правялі ператрусы ў самім будынку консульства і рэзідэнцыі консула.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках