4 траўня 2024, Субота, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент прапаноўвае прызначыць спецпрадстаўніка ЕЗ у пытаннях Крыма і Данбаса

2
Еўрапарламент прапаноўвае прызначыць спецпрадстаўніка ЕЗ у пытаннях Крыма і Данбаса

Пра гэта гаворыцца ў праекце рэзалюцыі аб сітуацыі ў Азоўскім моры.

Еўрапарламент прапаноўвае прызначыць спецыяльнага прадстаўніка ЕЗ у пытаннях Крыма і Данбаса.

Пра гэта гаворыцца ў праекце рэзалюцыі пра сітуацыю ў Азоўскім моры, піша «Укрінформ».

«Еўрапарламент заклікае высокага прадстаўніка ЕЗ - віцэ-прэзідэнта Еўракамісіі старанна адсочваць развіццё сітуацыі з бяспекай у Азоўскім моры, улічваючы рост магчымасці патэнцыйнага канфлікту ў Еўропе, што будзе мець вялікія наступствы для бяспекі, якія наўпрост закрануць ЕЗ і краіны-сябраў. У сувязі з гэтым ЕП уважае, што найбольш эфектыўным будзе прызначэнне спецыяльнага пасланніка ЕЗ у Крыме і рэгіёне Данбаса, які таксама будзе адказным за Азоўскае мора», - гаворыцца ў праекце дакумента.

Еўрапарламентарыі таксама заклікалі высокую прадстаўніцу ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыку Магерыні выступіць з прапановай пра пашырэнне мандата Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ ва Украіне на назіранне за сітуацыяй у Азоўскім моры.

Галасаванне аб рэзалюцыі запланаванае на чацвер.

Шэсць месяцаў таму Расея ўвяла новы рэжым інспекцый суднаў, якія кіруюцца з або ва ўкраінскія парты ў Азоўскім моры. Гэта прывяло да значных затрымак і павелічэння выдаткаў з боку ўкраінскіх экспарцёраў і судоў, якія курсуюць пад сцягамі краін ЕЗ.

Адначасова Расея пачала перакідку вайсковых суднаў у Азоўскае мора ў вялікай колькасці, і Украіна адказала нарошчваннем вайсковых магутнасцяў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках