4 траўня 2024, Субота, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пухавіцкім раёне прайшлі масавыя затрыманні чыноўнікаў і бізнэсоўцаў

50
У Пухавіцкім раёне прайшлі масавыя затрыманні чыноўнікаў і бізнэсоўцаў
СЯРГЕЙ ЛЕНКАВЕЦ

Затрыманыя ў тым ліку кіраўнік Пухавіцкага райвыканкама і буйны бізнэсовец.

У панядзелак, 22 кастрычніка, у Пухавіцкім раёне адбыліся масавыя затрыманні як мясцовых высокіх чыноўнікаў, так і бізнэсоўцаў. Пра гэта tut.by паведамілі карыстальнікі і пацвердзілі крыніцы ў бізнэс-колах.

«На днях затрымалі кіраўніка раёна Сяргея Ленкаўца, гендырэктара «Пухавіцкага Аграпрадукту» Івана Гумоўскага і яшчэ шэраг кіраўнікоў», - паведамілі карыстальнікі.

У 2015 ГОДЗЕ ТАГАЧАСНЫ ГУБЕРНАТАР МЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ СЯМЁН ШАПІРА (СПРАВА) УРУЧАЕ ПАСВЕДЧАННЕ СТАРШЫНІ ПУХАВІЦКАГА РАЙВЫКАНКАМА СЯРГЕЮ ЛЕНКАЎЦУ
ФОТА: GORKA.BY

«У панядзелак, 22 кастрычніка, шмат чалавек затрымалі. У кожнага свая гісторыя. Наколькі я ведаю, інкрымінуецца атрыманне і дача хабару», - сказаў знаёмы Гумоўскага.

Сяргей Ленкавец узначаліў Пухавіцкі райвыканкам у канцы 2015 года. Да гэтага шэсць гадоў быў старшынём Бярэзінскага райвыканкама. Пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі чатыры гады працаваў галоўным заатэхнікам у калгасе «Свіслач» (цяпер ААТ «Галоцк»). З 2003 да 2009 года быў кіраўніком гаспадаркі.

Старшыня Рады дырэктараў, генеральны дырэктар ЗАТ «Пухавіцкі Аграпрадукт» Іван Гумоўскі - даволі вядомы прадпрымальнік. Першае яго прадпрыемства было створанае больш за 25 гадоў таму. Цяпер гэта холдынг, у склад якога ўваходзяць «Пухавічыгандаль» (сетка крамаў), «Пухавічымясапрадукт», «Пухавічыаграбуд», свінакомплекс «Пухавічы», калгас «Шаршуноў-Агра», турыстычны комплекс «Дукорскі маёнтак», кампанія «БелІнАўта». Ён стварыў 1200 рабочых месцаў. У 2016 годзе Гумоўскі быў названы «Чалавекам года Меншчыны». Ганараваны дабраславеннем папы рымскага Бенедыкта XVI і залатым медалём рымска-каталіцкай царквы за ўклад у будаўніцтва касцёла ў Мар'інай Горцы.

ІВАН ГУМОЎСКІ
ФОТА: GORKA.BY

У прыёмнай старшыні Пухавіцкага райвыканкама не пацвердзілі, але і не зняпраўдзілі інфармацыю пра затрыманне Ленканца, таму што «не маюць інфармацыі пра месцазнаходжанне кіраўніка і не ўпаўнаважаны даваць каментары».

Іван Гумоўскі быў недаступны па мабільным тэлефоне. Апошні раз ён выходзіў у Viber 22 кастрычніка. У кампаніях групы «Пухавіцкі Аграпрадукт» заявілі, што не валодаюць сітуацыяй.

Атрымаць аператыўны каментар у сілавых структурах не ўдалося.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках