19 красавiка 2024, Пятніца, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нейра Дзюбель» збярэ Prime Hall у памяць пра Аляксандра Кулінковіча

1
«Нейра Дзюбель» збярэ Prime Hall у памяць пра Аляксандра Кулінковіча
АЛЯКСАНДР КУЛІНКОВІЧ
ФОТА: EURORADIO.FM

Канцэрт адбудзецца заўтра.

Заўтра адбудзецца вялікі канцэрт, прысвечаны памяці музыкі, паэта, лідара гурту «Neuro Dubel» Аляксандра Кулінковіча, які памёр 4 жніўня, паведамляе «Белсат».

Пляцоўку выбралі невыпадкова: Кулінковіч хацеў адзначыць 30-гадовы юбілей групы як раз у Prime Hall, дзе дагэтуль яны ніколі не выступалі сольна. Цяпер «Neuro Dubel» адыграюць знакавыя хіты без свайго лідара.

З гуртам праспяваюць сябры і калегі Аляксандра Кулінковіча: Лявон Вольскі, Алег Хаменка, Юрый Сатыльскі, Ігар Варашкевіч, Уладзімір Пугач, Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Памідораў, Аляксандр Саладуха, Алесь Мышкевіч, Алесь Лютыч, Зоя Сахончык, Ангус Тарнада, Lesli Knife, Дзяніс Тарасенка, гурт «Веласіпедыстаў».

Грошы ад канцэрту пойдуць на ўстаноўку помніка Аляксандру Кулінковічу, выданне зборніка яго публіцыстыкі або фотаальбом.

Білеты можна набыць на сайце Kvitki.by, у касе і на сайце Prime Hall.

Канцэрт пачнецца роўна а 19, каб паспець выканаць усю вялізную праграму.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках