4 траўня 2024, Субота, 6:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Клімкін: Знаходжанне грамадзян Украіны на тэрыторыі Беларусі патэнцыйна небяспечнае

8
Павел Клімкін: Знаходжанне грамадзян Украіны на тэрыторыі Беларусі патэнцыйна небяспечнае
ПАВЕЛ КЛІМКІН
ФОТА: УНИАН

Са слоў кіраўніка МЗС Украіны, на тэрыторыі Беларусі дзейнічаюць расейскія ўладныя структуры.

Факты затрыманняў украінскага журналіста і блогера на тэрыторыі Беларусі з'яўляюцца сведчаннем таго, што знаходжанне ўкраінцаў у гэтай краіне патэнцыйна небяспечнае.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін у інтэрв'ю польскаму выданню Rzeczpospolita, паведамляе eurointegration.com.

«Знаходжанне грамадзян Украіны на тэрыторыі Беларусі з'яўляецца патэнцыйна небяспечным, і пра гэта мы будзем гаварыць з Менскам. Мы разумеем, што на тэрыторыі Беларусі дзейнічаюць расейскія ўладныя структуры. Расея прысутнічае там у сферы бяспекі. Але ў двухбаковых стасунках, палітычных і эканамічных, у нас няма вялікіх праблем. Ізноў гаворка ідзе пра Расею, якая спрабуе дэстабілізаваць рэгіён Цэнтральна-Усходняй Еўропы», - сказаў ён.

З ягоных слоў, дадаткова Масква спрабуе «давесці да расколу ЕЗ».

«Уважаю, што гэта наш агульны ўкраінска-польскі выклік, і таму мы павінны супрацоўнічаць у нашым рэгіёне», - дадаў кіраўнік украінскай дыпламатыі.

У лютым гэтага года ў Беларусі асудзілі ўкраінскага журналіста Паўла Шаройку паводле абвінавачвання ў шпіянажы.

У жніўні 2017 года ўкраінскі афіцэр Ігар Грыб заявіў пра выкраданне сына спецслужбамі РФ у Беларусі. З ягоных слоў, ФСБ вырвала яго сына Паўла ў Гомель пад выглядам сустрэчы з дзяўчынай і правяла затрыманне. Грыба перавезлі ў Расею, дзе ён знаходзіцца ў турме.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках