4 траўня 2024, Субота, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cяргей Шайгу: Беларусь і Расея правядуць вучэнні «Шчыт Саюза - 2019»

23
Cяргей Шайгу: Беларусь і Расея правядуць вучэнні «Шчыт Саюза - 2019»

Вайскоўцы дзвюх краін ужо займаюцца падрыхтоўкай да вучэнняў.

- Нашы вучэнні «Шчыт Саюза - 2019» маюць выключна абарончы характар. Мы не плануем якіх-небудзь наступальных дзеянняў. І мы, безумоўна, робім гэта не ў адказ на нейкія вучэнні, якія праводзяцца на Захадзе, а ў адказ на тыя пагрозы, якія сёння існуюць і з кожным годам павялічваюцца, - сказаў пасля пасяджэння супольнай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расеі міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу. Ягоныя словы прыводзіць БелTA.

Як паведаміў міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў, вайскоўцы дзвюх краін ужо займаюцца падрыхтоўкай вучэнні. 24 кастрычніка кіраўнікі абаронных міністэрстваў Беларусі і Расеі падпісалі паперы аб яго правядзенні. Раўкоў падкрэсліў, што вучэнні накіраваныя на тое, каб праверыць узровень падрыхтоўкі рэгіянальнай групоўкі войскаў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках