4 траўня 2024, Субота, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент ЕЗ ухваліў забарону на выкарыстанне аднаразовага пластыка

1
Парламент ЕЗ ухваліў забарону на выкарыстанне аднаразовага пластыка

Прадметы з аднаразовага пластыка будуць забароненыя з 2021 года.

Еўрапейскі парламент у сераду ўхваліў захады, якія могуць прывесці да забароны на аднаразовыя пластыкавыя вырабы, напрыклад, на ватныя палачкі, пакеты, трубачкі-саломінкі для напояў, талеркі і сталовыя прыборы.

Пра гэта піша «Нямецкая хваля».

У траўні Камісія ЕЗ прапанавала новыя правілы, накіраваныя на 10 найменняў пластыкавых вырабаў аднаразовага выкарыстання, якія забруджваюць пляжы Еўропы і яе мора, як і страчаныя рыбацкія прылады.

Еўракамісія прапаноўвала ўвесці забарону выкарыстання, сярод іншага, ватных тампонаў, ватных палачак і сталовых прыбораў, пластмасавых кававых змяшальнікаў, лыжачак і мацаванняў для паветраных балонікаў. Згодна з планам, гэтыя прадметы будуць забароненыя ў Еўрапейскім Звязе з 2021 года. Іншыя пластыкавыя вырабы, такія як бутэлькі для напояў, аднаразовыя скрынкі для бургераў, харчовыя кантэйнеры для садавіны, гародніны, дэсерту або марозіва, неабходна будзе збіраць асобна і перапрацоўваць у аб'ёме 90% да 2025 года.

АДКІДЫ НА ПЛЯЖЫ ЕЎРОПЫ

Таксама Еўрапарламент ухваліў прапанову ЕК абавязаць вытворцаў пластыкавых рыбалоўных прылад кампенсаваць выдаткі на збор смецця ў партах, а вытворцаў гігіенічных пракладак, вільготных сурвэтак і паветраных балонікаў - паказваць на этыкетцы тэрмін раскладання прадукту.

Дзяржавы - чальцы хочуць абавязаць распрацоўваць нацыянальныя планы заахвочвання выкарыстання прадуктаў, прыдатных для шматразовага выкарыстання, а таксама паўторнага выкарыстання і перапрацоўкі.

У студзені ЕЗ прыняў першую агульную стратэгію што да перапрацоўкі пластыка. Згодна са стратэгіяй, усе пластыкавая пакаванні на рынку ЕЗ да 2030 года стануць перапрацоўваць, спажыванне аднаразовых пластмас будзе скарочанае, а наўмыснае выкарыстанне мікрапластыкаў будзе абмежаванае.

Штогод еўрапейцы генеруюць 25 млн тон пластыкавых адкідаў, аднак толькі менш за 30% з іх ідзе на перапрацоўку. Згодна са стратэгіяй, да 2030 года гэты паказчык павінен вырасці да 55%. Большасць адкідаў трапляюць у моры і акіяны. Гэта небяспечна для рыбы і іншых марскіх жывёл, якія спажываюць адкіды ці трапляюць у іх.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках