3 траўня 2024, Пятніца, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У якім узросце і з якой адукацыяй часцей за ўсё трапляюць у беспрацоўныя

2
У якім узросце і з якой адукацыяй часцей за ўсё трапляюць у беспрацоўныя

Вышэй за ўсё ўзровень беспрацоўя сярод моладзі.

Фактычны ўзровень беспрацоўя ў трэцім квартале гэтага года, як і ў другім, склаў 4,7% ад колькасці працоўнай сілы (у першым квартале - 5,1%). Пра гэта сведчаць звесткі Белстата, сабраныя згодна з метадалогіяй Міжнароднай арганізацыі працы на падставе звестак выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак для вывучэння праблем занятасці насельніцтва. Tut.by паглядзеў, беларусы якога ўзросту і з якой адукацыяй часцей за ўсё трапляюць у беспрацоўныя.

Вышэй за ўсё ўзровень беспрацоўя сярод моладзі: ва ўзросце 15-19 гадоў гэты паказчык складае 21,4%, ва ўзросце 20-24 гадоў - 9,5%.

Сярод работнікаў 55-59 гадоў узровень беспрацоўя складае 6%, а 60-74 гадоў - 5,8%. Ніжэй за ўсё ўзровень беспрацоўя сярод беларусаў ва ўзросце 35-39 гадоў і 45-49 гадоў - 3,2%.

Работнікі з агульнай сярэдняй адукацыяй часцей за іншых трапляюць у спіс беспрацоўных, узровень беспрацоўя сярод іх складае 7,8%. Ніжэй за ўсё гэты паказчык сярод тых, хто атрымаў вышэйшую адукацыю, - 3,1%, а таксама сярэднюю спецыяльную - 3,7%.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках