3 траўня 2024, Пятніца, 20:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтакефалія УПЦ: як РПЦ трапіла ва ўласную пастку

9
Аўтакефалія УПЦ: як РПЦ трапіла ва ўласную пастку

Расейская праваслаўная царква не можа заняць месца Экуменічнага патрыярхату.

Журналіст, публіцыст Віталь Портнікаў мяркуе, што Расейская праваслаўная царква (Маскоўскі патрыярхат) магла б пакінуць Украінскую царкву пад сваім уплывам, калі б дала ёй томас аб аўтакефаліі, але не згуляла на апярэджанне, бо трапіла ва ўласную пастку.

У РПЦ упэўненыя, што ніякіх украінцаў не існуе, распавёў аналітык у інтэрв'ю Ukrlife.TV, піша «Главред».

«...яна не можа заняць месца Экуменічнага патрыярхату...Праваслаўе - гэта некаторая структура, ...царква старэйшая за дзяржавы сучасныя... Такія людзі, як патрыярх Кірыла (кіраўнік РПЦ - Рэд.), я наогул думаю, што яны ўсё разумеюць, што адбываецца. І я думаю, што ў патрыярха Кірылы няма ніякіх наогул ілюзій на гэты конт», - адзначыў суразмоўца.

Са слоў Портнікава, яны саступілі, таму што сталі закладнікамі палітычных працэсаў. «Безумоўна, што ў свой час яны палітычныя працэсы недаацанілі. Я б сказаў, што ім для таго, каб перамагчы, сапраўды вельмі важна было ўзначаліць працэсы», - дадаў ён.

«У свой час яны ўзначалілі працэс надання Грузінскай праваслаўнай царкве аўтакефаліі, але гэта яшчэ на момант Другой сусветнай вайны. Грузінская праваслаўная царква была мітраполіяй у складзе Расейскай праваслаўнай царквы фармальна, але фактычна абвясціла аб сваёй аўтакефаліі. Гэтую аўтакефалію ніхто не прызнаваў: ні Канстанцінопаль, ні Расейская праваслаўная царква», - заявіў журналіст.

«Непрызнанне яшчэ было звязанае з тым, што ўсе цудоўна разумелі, што Грузінская ССР напраўду не з'яўляецца суверэннай дзяржавай, гэта - частка Расеі, якая называе сябе Савецкім Саюзам. А паводле тых вось правілаў устойлівых, якія склаліся ў сусветным праваслаўі, самастойная царква можа быць у самастойнай краіне, і калі гаворка ідзе пра большасць праваслаўнага насельніцтва», - патлумачыў Портнікаў.

«І Грузінская праваслаўная царква, нягледзячы на тое, што яна ў свой час атрымала аўтакефалію яшчэ ад Антыахіі (Антыахійскай царквы - Рэд.), не ад Канстанцінопаля, яна заставалася з пункту гледжання сусветнага праваслаўя часткай Расейскай праваслаўнай царквы. Сталін (савецкі дыктатар Іосіф Сталін - Рэд.), калі дазволіў Расейскай праваслаўнай царкве падчас Другой сусветнай дзейнічаць, ён фактычна намог на наданні Грузінскай праваслаўнай царквы аўтакефаліі. Такі быў сентыментальны чалавек...», - сказаў публіцыст.

Потым РПЦ сапраўды дала аўтакефалію Грузінскай праваслаўнай царкве, а Канстанцінопаль з гэтым не пагадзіўся. «Там сказалі: «Вы ведаеце, не. Ні пра якую аўтакефаліі і гаворкі быць не можа да моманту, пакуль...мы не дамо, таму што вы не можаце гэтага зрабіць...». Толькі ў 90-я гады, калі Грузія стала незалежнай дзяржавай, Канстанцінопаль надаў ёй аўтакефалію, даў Томас...» , - падкрэсліў журналіст.

«Тое ж самае было з усімі астатнімі праваслаўнымі цэрквамі, якім Расейская праваслаўная царква сама падавала аўтакефалію. Былі выпадкі, калі надаваў Канстанцінопаль, а Масква не прызнавала і з палітычных прычын потым патрабавала ад гэтых цэркваў, каб яны да яе звярнуліся па томас, як гэта было ў Польшчы, Чэхіі, Славаччыне, але потым усё адно даводзілася звяртацца да Канстанцінопаля...», - заявіў суразмоўца.

«Ёсць дакладнае разуменне таго, што толькі Канстанцінопаль можа надаваць аўтакефалію, і што ўдзел якой-небудзь іншай царквы ў гэтым працэсе наогул неабавязковы. Таму што, калі РПЦ удзельнічала, усё адно потым выяўлялася, што трэба пацвярджаць. Гэта значыць, Масква магла б гэта зразумець і таму павінна была б даць сама аўтакефалію Украінскай праваслаўнай царкве, дапусцім ў 90-я гады. Канстанцінопаль неабавязкова б гэта прызнаў сам..., таму што лічыў бы, што гэта яго метраполія, што гэта ён павінен вызначаць», - адзначыў аналітык.

«Таму пасля таго, як расейскі патрыярх выдаў бы томас, трэба было б усё адно ехаць у Канстанцінопаль і дамаўляцца пра Украіну і кіраўніку РПЦ, і кіраўніку новай украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Ім усё адно давялося б атрымліваць гэты томас, але ў гэтым выпадку галоўным рухавіком працэсу і прыхільнікам украінскай аўтакефаліі быў бы расейскі патрыярх, і такім чынам уся гэтая ўкраінская аўтакефальная царква...знаходзілася б у зоне ўплыву Масквы і расейскага праваслаўя, як гэта адбылося з грузінскай царквой», - растлумачыў публіцыст.

Портнікаў мяркуе, што РПЦ «не згуляла на апярэджанне, бо патрапіла ва ўласную пастку».

«... У пастку дакладнага разумення таго, што ніякіх украінцаў не існуе...магла б меркаваць, што могуць быць розныя падзеі, менавіта таму, што для кіеўскай мітраполіі, гэта значыць, для тэрыторыі Украіны, у большай частцы, з'яўляецца маці-царквой не Масква, а Канстанцінопаль...але з імі згуляла вельмі такі сур'ёзны жарт ідэя пра тое, што Украіна - гэта часовае ўтварэнне...», - мяркуе журналіст.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках