3 траўня 2024, Пятніца, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як ацэньваюць рэстаўрацыю старога замка ў Гародні польскія навукоўцы

2
Як ацэньваюць рэстаўрацыю старога замка ў Гародні польскія навукоўцы

Нядаўна горад над Нёманам наведала дэлегацыя польскага Міністэрства культуры.

Стары каралеўскі замак у Гародні памятае ў сваіх сценах караля Польшчы і вялікага князя Літвы Стэфана Баторыя. Тут спыняліся вядомыя дзеячы гісторыі польска-беларускага мінулага. Невыпадкова таму сярод гісторыкаў і архітэктараў суседняй з Беларуссю краіны вялікая цікавасць да працэсу аднаўлення старадаўняга замка, піша litvin.pl.

Нядаўна горад над Нёманам наведала дэлегацыя польскага Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны. Госці знаёміліся з ходам і метадамі правядзення рэстаўрацыйных работ, пабывалі на пляцоўцы. У час сустрэчы з гарадзенскімі калегамі яны абмяркоўвалі будучыню супрацоўніцтва ў сферы захавання культурных каштоўнасцяў.

Сённяшнюю рэканструкцыю польскія госці тактоўна называюць маштабнай. Загадчык аддзела Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча Міхал Міхальскі адзначаў, што «...працы, якія вядуцца тут беларускім бокам, выклікаюць вялікую цікавасць у Польшчы. Зацікаўленая не толькі грамадскасць, але і сродкі масавай інфармацыі. У міністэрства культуры і народнай спадчыны таксама звярталіся польскія парламентарыі, якія зацікавіліся працамі, што праводзяцца тут».

Галоўны архітэктар праекта праектнай майстэрні №1 прадпрыемства «Гроднаграмадзянпраект» Алег Шымбарэцкі ў інтэрв'ю гарадзенскай прэсе ўспомніў, што польскія ўлады надаюць падтрымку ў аднаўленні і зберажэнні архітэктурнай спадчыны Гарадзеншчыны.

Напрыклад, польскае Мінкультуры выдавала фінансы для кансервацыі галоўнага алтара ў Фарным касцёле. Палякі дапамагаюць таксама закансерваваць будынак гарадзенскага лямуса.

Польскія экспэрты выказвалі ўпэўненасць у тым, што ім у недалёкай будучыні будзе нададзеная магчымасць удзелу ў кансультацыях пры рэстаўрацыі аб'ектаў даўніны на тэрыторыі Беларусі. У польскіх навукоўцаў дастаткова матэрыялаў і ведаў для такой кампетэнтнай падтрымкі беларускіх праектаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках