3 траўня 2024, Пятніца, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саудаўскія чыноўнікі не дазволілі абшукаць студню ў консульстве ў Стамбуле

7
Саудаўскія чыноўнікі не дазволілі абшукаць студню ў консульстве ў Стамбуле
Фота: AFP

Раней заяўлялася, што цела журналіста знаходзіцца менавіта ў калодзежы на тэрыторыі консульства.

Улады Саудаўскай Арабіі не дазволілі турэцкай паліцыі абшукаць студню ў садзе саудаўскага генконсульства ў Стамбуле ў рамках расследавання забойства журналіста Джамаля Хашогі.

Пра гэта паведаміла дзяржаўнае турэцкае агенцтва Anadolu, піша «Европейская правда».

Турэцкія праваахоўнікі раней супольна з саудытамі правялі ператрусы ў консульстве і ў рэзідэнцыі генеральнага консула. Хашогі знік у будынку генконсульства 2 кастрычніка. Пасля гэтага яго ніхто не бачыў.

Старшыня турэцкай апазіцыйнай партыі «Радзіма» Догу Перынчэк напярэдадні заявіў, што фрагменты цела забітага саудаўскага журналіста Джамаля Хашогі знайшлі ў калодзежы на тэрыторыі генконсульства ў Стамбуле. Афіцыйна гэтая інфармацыя не была пацверджаная.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках