3 траўня 2024, Пятніца, 22:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Арменіі не змог абраць Пашыняна прэм'ер-міністрам у першым туры

Парламент Арменіі не змог абраць Пашыняна прэм'ер-міністрам у першым туры
НІКОЛ ПАШЫНЯН
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Тры фракцыі ўдзельнічаць у галасаванні.

У першым туры галасавання Нацыянальны сход Арменіі сёння не змог абраць прэм'ер-міністра, паведамляе «Радыё Азатуцюн».

Тры фракцыі - Рэспубліканская партыя Арменіі, «Царукян» і АРФД «Дашнакцуцюн» - заявілі, што не будуць удзельнічаць у галасаванні, а фракцыя «Елк» заявіла, што ўстрымаецца пры галасаванні.

У выніку, за кандыдатуру выконваючага абавязкі прэм'ер-міністра Нікола Пашыняна прагаласавалі 0 дэпутатаў, 1 дэпутат прагаласаваў супраць, 11 - устрымаліся.

Адзначым, што напярэдадні парламенцкая фракцыя «Елк» на гэтую пасаду вылучыла выконваючага абавязкі прэм'ер-міністра Нікола Пашыняна.

Пашынян і ягоная палітычная каманда зацікаўленыя ў неабранні новага прэм'ер-міністра, з дапамогай чаго яны дамагаюцца роспуску парламента і правядзення датэрміновых выбараў у заканадаўчы орган, у якім цяпер самая буйная фракцыя прадстаўленая былой кіроўнай Рэспубліканскай партыяй Арменіі.

Згодна з Канстытуцыяй Арменіі, парламент можа быць распушчаны толькі пры ўмове, што цягам двух тыдняў ён двойчы не зможа абраць новага прэм'ер-міністра.

Хаўруснікі Пашыняна, які паводле тактычных меркаванняў сышоў у адстаўку 16 кастрычніка, заявілі, што яго вылучылі ў кандыдаты для таго, каб забяспечыць фармальны бок працэдуры.

Неабранне Пашыняна сёння стала першым крокам на шляху роспуску парламента. Калі цягам тыдня не будзе вылучаны кандыдат на пасаду прэм'ер-міністра ці ж галасаванне 31 кастрычніка паводле якой-небудзь кандыдатуры не прывядзе да абрання новага прэм'ера, то Нацыянальны сход Арменіі будзе распушчаны дзеяннем закона. У такім выпадку, датэрміновыя парламенцкія выбары пройдуць у першай палове снежня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках