3 траўня 2024, Пятніца, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На лідара «Дзецюкоў» завялі справу на падставе артыкула «экстрэмізм» за рэпосты, якія зніклі

4
На лідара «Дзецюкоў» завялі справу на падставе артыкула «экстрэмізм» за рэпосты, якія зніклі
АЛЕСЬ ДЗЯНІСАЎ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Суд адбудзецца 7 лістапада.

Суд паводле адміністратыўнай справы аб распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў супраць Аляксандра Дзянісава адбудзецца 7 лістапада.

Пра гэта гродзенскі музыка паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Пасяджэнне адбудзецца ў судзе Кастрычніцкага раёна Гародні, у памяшканні №3. Пачатак паседжання - 10.00.

2 кастрычніка на Дзянісава быў складзены пратакол на падставе часткі 2 артыкула 17:11 КаАП (выраб або распаўсюд, а таксама захоўванне з мэтай распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў). Падставай для складання пратаколу стаў перапіс на старонцы музыкі ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» двух відэа з забароненага анархісцкага пабліка.

«Абодва відэа былі перадрукаваныя 6 сакавіка 2017 г. Абодва цяпер адсутнічаюць, хоць я іх не выдаляў. Нічога на іх экстрэмісцкага няма. Яны - пра ўдзел берасцейскіх анархістаў у маршы дармаедаў», - напісаў Дзянісаў у Facebook.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках