4 траўня 2024, Субота, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік NATO: Я падтрымліваю намер ЗША выйсці з дамовы што да ракет

1
Кіраўнік NATO: Я падтрымліваю намер ЗША выйсці з дамовы што да ракет
ЕНС СТОЛТЭНБЕРГ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Дамова не будзе эфектыўнай, пакуль яе парушае Расея.

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг падтрымаў ЗША у пытанні аб выхадзе з дамовы з Расеяй аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой далёкасці. Столтэнберг усклаў адказнасць за гэта на Маскву, паведамляе «Радыё Свабода».

З ягоных слоў, Вашынгтон цалкам выконвае пагадненне, але яно не можа быць эфектыўным, пакуль яго парушае Расея. Столтэнберг дадаў, што, нягледзячы на дзеянні Масквы, NATO не збіраецца павялічваць арсенал ядзернай зброі ў Еўропе.

Кіраўнік NATO заявіў пра гэта перад пачаткам вайсковых вучэнняў «Адзіны трызубец – 2018» - буйнейшых за апошнія 12 гадоў манеўраў, у якіх возьмуць удзел блізу 50 тысяч вайскоўцаў з краін NATO. Столтэнберг адзначыў, што Паўночнаатлантычны саюз не імкнецца да канфрантацыі, але гатовы абараніць сваіх хаўруснікаў ад усякай пагрозы.

Раней аб намеры ЗША выйсці з дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой далёкасці заявіў прэзідэнт краіны Дональд Трамп. Ягоны дарадца ў нацыянальнай бяспецы Джон Болтан напярэдадні правёў у Маскве перамовы на гэтую тэму. Крэмль заявіў, што адмаўляцца ад старога пагаднення без пачатку перамоў аб новым вельмі небяспечна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках