3 траўня 2024, Пятніца, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт «Белавія» не змог сесці ў Калінінградзе і вярнуўся ў Менск

3
Самалёт «Белавія» не змог сесці ў Калінінградзе і вярнуўся ў Менск

У Калінінградзе моцны бакавы вецер.

На онлайн-табло Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» указана, што прылёт рэйса B2948 «Белавія» з Калінінграда (Храброва) скасаваны. Гэта звязанае з тым, што самалёту, які вылецеў сёння раніцай з Менска ў Калінінград, давялося вярнуцца, піша tut.by.

- У Калінінградзе моцны бакавы вецер, самалёт пакружляў і камандзір пастанавіў вярнуцца - у адпаведнасці з патрабаваннямі бяспекі, - пракаментавалі ў «Белавія». - Пасажыраў даставяць у Калінінград вячэрнім рэйсам.

З табло прылёту Нацыянальнага аэрапорта відно, што моцна затрымліваецца рэйс Міжнародных авіяліній Украіны з Кіева (Барыспаль). Замест 11:20 паводле раскладу ён, як чакаецца, прыбудзе ў Менск а 15.10.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках