4 траўня 2024, Субота, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бунт ва Уладзікаўказе: Пуціна назвалі нелегітымным

4
Бунт ва Уладзікаўказе: Пуціна назвалі нелегітымным

Жыхары Каўказу заявілі, што не галасавалі за кіраўніка РФ.

На мітынгу, які працягваецца ва Уладзікаўказе, супраць завода "Электрацынк", мясцовыя жыхары заявілі ў жывым этэры, што не ўважаюць Уладзіміра Пуціна за легітымнага прэзідэнта РФ, паведамляе тэлеграм-канал "Запретное мнение".

На відэа карэспандэнт, што асвятляе мітынг за закрыццё завода, кажа, што ўсе прысутныя падтрымліваюць Прэзідэнта і дзейную ўладу, аднак яго адразу ж перарываюць людзі, якія сабраліся і кажуць, што не галасавалі за Пуціна.

"Акрамя мяне!" - заяўляе адзін удзельнік мітынгу.

"І мяне!" - кажа другі.

"Давайце шчыра, тут ніхто за вас не галасаваў і галасаваць не будзе", - падсумаваў яшчэ адзін мужчына.

Варта адзначыць, што актывісты пратэсту сабралі ўжо больш за 10 000 подпісаў мясцовых жыхароў за руйнаванне завода. Улада захоўвае маўчанне.

Палітыка "неўмяшання ў рэгіянальныя праблемы", якая праводзіцца цяпер Крамлём - цалкам прадказальна выклікае ўсё большую агрэсію з боку мясцовых жыхароў.

Людзі бачаць, як пуцінскі рэжым актыўна расхіствае незалежную Украіну, "ратуе" ад баевікоў Сірыю з Лібіяй, але пры гэтым абсалютна абыякавы да сваіх уласных грамадзян.

Чэкісцкім шматхадовачнікам не да іх.

"Найвялікшыя" ў гісторыі кіраўнікі і палкаводцы новы сусветны парадак ствараюць, а тут нейкія інгушы, спрэчныя тэрыторыі, ды заводы, што атручваюць паветра.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках