4 траўня 2024, Субота, 8:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японія заявіла Расеі, што хоча вярнуць свае тэрыторыі

13
Японія заявіла Расеі, што хоча вярнуць свае тэрыторыі

Толькі пасля гэтага з Расеяй будзе ўкладзены мір.

Сёння, 24 кастрычніка, прэм'ер-міністр Японіі Сіндзо Абэ заявіў, што гатовы ўкласці мірную дамову з Расеяй толькі пасля таго, як Курыльскія выспы ўвойдуць у склад Японіі. Пра гэта ён нагадаў, выступаючы з праграмнай прамовай на адкрыцці сесіі японскага парламента, піша liga.net.

"Дачыненні з Расіяй знаходзяцца ў ненармальным стане. Паміж двума краінамі ўжо больш за 70 гадоў не ўкладзеная мірная дамова", - сказаў прэм'ер Японіі.

Кіраўнік японскага ўрада дадаў, што разгляд тэрытарыяльнай спрэчкі дапаможа "адкрыць новую эру ў двухбаковых дачыненнях". Ён таксама адзначыў, што пасля яго сустрэчы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным ў 2016 годзе стасункі паміж краінамі палепшыліся.

Са слоў Абэ, былыя жыхары выспаў ужо другі год лётаюць туды самалётамі і наведваюць магілы продкаў, "у бок рэалізацыі ідзе і пытанне аб правядзенні там супольнай гаспадарчай дзейнасці".

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Расея і Японія не ўклалі мірную дамову. 12 верасня на Усходнім эканамічным форуме прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін прапанаваў Японіі падпісаць пагадненне без якіх-небудзь умоў, але японскія ўлады адмовілі праз неразгледжаную спрэчку аб прыналежнасці Курыльскіх выспаў. Ітуруп, Кунашыр, Шыкатан і групы выспаў Хабамаі, якія пасля заканчэння вайны ўвайшлі ў склад СССР. Японія мяркуе, што такая пастанова не мае законных падстаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках