29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названая найлепшая садавіна для падаўжэння жыцця

1
Названая найлепшая садавіна для падаўжэння жыцця

Якая з даступнай садавіны асабліва эфектыўная ў справе абароны і ўмацавання здароўя?

Агульнавядома, што ў рацыёне харчавання павінна быць больш садавіны і агародніны, - але дыетолагі прыйшлі да высновы, што ўжыванне цытрусавых звязана з найбольш адчувальнымі перавагамі для здароўя. Тым, хто хоча пражыць даўжэй, яны раяць штодня з'ядаць хоць бы па адным цытрусе, паведамляе healthinfo.ua.

Вядомыя брытанскія экспэрты ў галіне дыеталогіі і харчавання Сара Бруер і Джульета Келоў, не раз выступалі з рэкамендацыямі у прэсе, гэтым разам звярнулі ўсеагульную ўвагу на цытрусавыя. З іх слоў, кіслая садавіна - апельсіны, лімоны, грэйпфруты і іншыя цытрусы - адрозніваюцца высокай канцэнтрацыяй вітаміна С, важнага для ўмацавання ахоўных функцый імуннай сістэмы, а, акрамя таго, яны дапамагаюць прадухіліць з'яўленне сэрцавых захворванняў, рака і дэменцыі. Гэты ахоўны эфект цытрусавых тлумачыцца спалучэннем значнай дозы вітаміну С і цэлага шэрагу фітахімікатаў, якія ёсць ў плодзе.

Бруер і Келоў распавялі аб даследаванні з удзелам 115 тысяч чалавек, якое паказала: людзі, якія елі шмат садавіны, мелі на 28% паніжаную рызыку інсульту, але ў тых, хто ўжываў ў вялікай колькасці менавіта цытрусавыя, яна была паніжаная на 35%. Таксама ёсць звесткі навуковых даследаванняў аб тым, што ўжыванне цытрусавых на 40-50% можа паніжаць рызыку развіцця анкалагічных хвароб - рака стрававода, рота, гартані, глоткі і страўніка.

«Даследаванні пацвердзілі і той факт, што цытрусавыя спрыяюць памяншэнню канцэнтрацыі халестэрыну ў крыві за кошт гесперыдыну - рэчыва, знойдзенага ў белых валокнах, якія знаходзяцца ў сяродку і лупіне гэтых пладоў. У 2017 годзе было выяўлена, што рэгулярнае ўжыванне цытрусавых прыводзіла да зніжэння рызыкі развіцця дэменцыі на 23%», - распавялі навуковыя экспэрты.

Якія з даступных цытрусавых асабліва эфектыўныя ў справе аховы і ўмацавання здароўя? Перш за ўсё, гэта апельсіны і мандарыны. Спецыялісты адзначылі, што ў гэтай садавіне змяшчаецца больш за 170 злучэнняў, якія маюць супрацьзапаленчыя ўласцівасцямі, а таксама шмат гесперыдыну, што ачышчае судзіны ад лішкаў халестэрыну і забяспечвае арганізм бэта-крыптаксантынам - рэчывам, што паляпшаестан лёгкіх.

Таксама неабходна ўжываць грэйпфруты - іх плод таксама актывізуе вывядзенне залішняга халестэрыну, а, акрамя таго, утрымлівае шмат антыаксідантнага рэчывы лікапіну. Лімоны і лаймы, са слоў экспэртаў, карысныя для ўмацавання сэрца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках