4 траўня 2024, Субота, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэфат Чубараў: Спыніце весці «дыялог» з агрэсарам!

7
Рэфат Чубараў: Спыніце весці «дыялог» з агрэсарам!
РЭФАТ ЧУБАРАЎ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Кіраўнік Меджліса крымска-татарскага народа перапыніў пасяджэнне ўкраінска-расейскай камісіі аб Азоўскім моры.

Кіраўнік Меджліса крымска-татарскага народа Рэфат Чубараў на пасяджэнні ўкраінска-расейскай камісіі аб арганізацыі рыбалоўства ў Азоўскім моры 24 кастрычніка звярнуўся да ўкраінскай стараны з патрабаваннем спыніць пасяджэнне і не весці дыялог з агрэсарам, паведамляе atr.ua.

«Я вас заклікаю спыніць гэтую дзейнасць. Сядзіць злачынец. Ён заехаў на нашу тэрыторыю, якую акупавала РФ. Вы размаўляеце са злачынцам. Мы яшчэ ведаем траіх, якія таксама наведвалі Крым. Вы што робіце? Я не магу 5 гадоў наведаць Крым. Яны забіваюць і выкрадаюць нашых людзей. У нас больш за 70 чалавек сядзяць у турмах. А вы запрашаеце дыпламата расейскай амбасады, вы сядзіце са злачынцам. Няўжо вы думаеце, што ўкраінскае грамадства вам гэта даруе? Я вас заклікаю неадкладна спыніць гэта зборышча», - заявіў Чубараў.

Пасля яго звароту ў рабоце пасяджэння быў абвешчаны перапынак. Кіраўнік Меджліса і намеснік кіраўніка прадстаўніцтва прэзідэнта Украіны ў АРК Ізэт Гданаў выклікалі прадстаўнікоў Службы бяспекі Украіны і Нацыянальнай паліцыі. Кіраўнік расейскай дэлегацыі прасіў гарантаваць яму бяспеку.

Нагадаем, 23 кастрычніка кіраўнік Меджліса крымска-татарскага народа без запрашэння прыехаў на пасяджэнне ўкраінска-расейскай камісіі ў пытаннях рыбалоўства ў Азоўскім моры.

«На пасяджэнні сесіі ўкраінска-расейскай камісіі ў пытаннях рыбаводства ў Азоўскім моры. Калі адным словам, гэта ПЦ... Мяне з маімі, мякка кажучы, нязручнымі пытаннямі, пакуль яшчэ трываюць, але адчуваю, што хутка падарвуцца...», - напісаў Чубараў.

Акрамя гэтага, Рэфат Чубараў заявіў, што адбываецца «гібрыднае размыццё суверэнітэту Украіны». А ўкраінская старана на пасяджэнні не закранала пытанні анэксіі РФ Крыму, захопу ўкраінскай уласнасці на паўвыспе і дзеянняў Расеі ў Азоўскім моры і Керчанскай пратоцы.

Нагадаем, што правакацыі з боку расейскіх памежнікаў прадаўжаюцца ў Азоўскім моры з другой паловы красавіка. Расейцы ўвесь час атакуюць украінскіх рыбакоў у Азоўскім моры: арыштоўваюць іх, спыняюць і пагражаюць ім. У Дзяржаўным дэпартаменце ЗША назвалі дзеянні Расеі ў Азоўскім моры спробай дэстабілізаваць Украіну.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках