3 траўня 2024, Пятніца, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайскі мост супраць Крымскага: што не так з праектам Пуціна

9
Кітайскі мост супраць Крымскага: што не так з праектам Пуціна

Чаму Крымскі значна даражэйшы?

Учора ў Кітаі адкрылі самы доўгі мост цераз мора. Канструкцыя злучае сталіцу КНР і Макао з кантынентальнай часткай Рэспублікі. Даўжыня моста - 55 км, ён уключае ў сябе падводны тунэль, які дазваляе суднам праходзіць праз дэльту ракі Чжуцзян, найважную эканамічную артэрыю Кітая, на сённяшні дзень ён з'яўляецца самым доўгім марскім збудаваннем ва ўсім свеце. Інфармацыя пра гэта была апублікаваная на сайце РБК, піша «Расейскі манітор».

Надводная шасціпалосная аўтатраса з'яўляецца працягам высокахуткаснай шашы, якая вядзе ў ганконжскі аэрапорт. Перад мацерыком яна раздвойваецца ў форме літары Y, адна частка вядзе ў «гульнявую сталіцу» - горад Макао, другая - у прыморскі горад Чжухай. Паводле заявы кітайскіх уладаў, канструкцыя здольная вытрымаць усялякі землятрус і нават удар тайфуна.

Як вынікае з крыніцы, кошт грандыёзнай канструкцыі, якая складаецца з цэлай серыі мастоў, некалькіх падводных тунэляў, эстакад і пунктаў пропуску, склала 20 млрд даляраў. Шляхам няхітрых матэматычных вылічэнняў можна вызначыць, што кошт аднаго кіламетра эпахальнага збудавання роўны прыблізна 363 млн даляраў.

Для параўнання: будаўніцтва Крымскага моста, які злучае анэксаваны Крым з Краснадарскім краем і так пампезна адкрыты асабіста Пуціным у траўні гэтага года, каштаваў расейскаму бюджэту 4 млрд даляраў. Пры гэтым даўжыня Крымскага моста складае толькі 19 км, значная яго частка праходзіць па сушы (11,5 км - рэд.), і толькі 7,5 км узведзеныя над морам. Выходзіць, што калі браць у параўнанне надводную частку абодвух мастоў, то ўзвядзенне 1 км «моста імя Аркадзя Ратэнбэрга», які карацейшы за кітайскі больш як у 7 разоў каштавала Расеі 533,3 млн даляраў за кіламетр, а гэта, на хвілінку, на 170,3 млн даражэй, чым кіламетр моста з Ганконга ў кантынентальны Кітай!

Выходзіць, апетыты «ўлюбёных алігархаў Пуціна» Ратэнбэргаў проста надмерныя, бо як атрымалася, што будаваная імі канструкцыя, у якой, фактычна, няма нічога звышнатуральнага, з разліку «кошт/км» каштавала амаль удвая даражэй за грандыёзны самы доўгі марскі мост у свеце, пабудаваны кітайцамі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках