4 траўня 2024, Субота, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Змітра Паліенку сустрэлі ў Менску

2
Відэафакт: Змітра Паліенку сустрэлі ў Менску

Сябры і паплечнікі палітвязня чакалі яго на вакзале.

Вязень сумлення, грамадскі актывіст Зміцер Паліенка быў вызвалены з папраўчай калоніі №2 г. Бабруйска раніцай 24 кастрычніка. Сябры палітвязня і журналісты сустрэлі яго на вакзале ў Менску, паведамляе «Белсат».

Нагадаем, у кастрычніку 2016 года Паліенку асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай за нібыта напад на міліцыянта падчас веласіпеднага прабегу «Крытычная маса», які прайшоў у Менску. Акрамя таго актывісту інкрымінавалі ўчыненне злачынства паводле ч 2 арт 343 КК (выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару).

У мінулым годзе Паліенку зноў арыштавалі: 7 красавіка 2017 года суд скасаваў адтэрміноўку і адправіў актывіста адбываць рэшту тэрміну ў Бабруйскую калонію.

У калоніі Паліенку рэгулярна змяшчалі ў штрафны ізалятар, адміністрацыя таксама ціснула на яго псіхалагічна.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Паліенку вязнем сумлення.

Фото: телеграм канал «Баста»
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках