3 траўня 2024, Пятніца, 19:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Болтан: Расейскія ракеты ўжо знаходзяцца ў Еўропе

3
Болтан: Расейскія ракеты ўжо знаходзяцца ў Еўропе

Выходзячы з ядзернай дамовы з РФ, ЗША нічога не парушаюць.

Выхад Злучаных Штатаў з Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (РСМД) не расхістае глабальную стабільнасць. Пра гэта дарадца прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Джон Болтан заявіў на прэс-канферэнцыі ў Маскве, паведамляе dw.com.

Пагрозай з'яўляюцца "расейскія балістычныя ракеты на еўрапейскай тэрыторыі", дадаў ён.

Падчас візіту ў Расею дарадца прэзідэнта ЗША дэталёва абмеркаваў звязаныя з кантролем над узбраеннем пытанні і пастанову Дональда Трампа аб выхадзе Злучаных Штатаў з Дамовы аб РСМД. Вашынгтон пакуль не зрабіў афіцыйнай заявы аб выхадзе, падкрэсліў Болтан. Раней прэзідэнт ЗША заявіў, што Масква "не пільнуецца пагаднення".

Абмеркаванне магчымага пашырэння складу ўдзельнікаў пагаднення вялося "пачынаючы з 2004 года", цытуе Болтана інфармагенцтва "Інтэрфакс". Паводле ягоных слоў, на сённяшні дзень "няма магчымасці рэалізаваць гэтыя ідэі".

Узаемныя абвінавачванні

ЗША абвінавачваюць Расею ў парушэнні пагаднення праз распрацаваную ў РФ крылатую ракету наземнага базавання 9M729 для комплексу "Іскандэр". Вашынгтон і NАТО мяркуюць, што гэтая сістэма трапляе пад дзеянне дамовы, Масква гэта адмаўляе. Расея таксама неаднаразова абвінавачвала Злучаныя Штаты ў парушэнні дамовы, напрыклад, праз амерыканскія сістэмы ПРА ў Румыніі.

Дамову аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці падпісалі ў 1987 годзе генеральны сакратар ЦК КПСС Міхаіл Гарбачоў і прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган. Пагадненне забараняе бакам вытворчасць балістычных і крылатых ядзерных ракет наземнага базавання далёкасцю ад 500 да 5500 км, а таксама іх выпрабаванне і разгортванне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках