3 траўня 2024, Пятніца, 22:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выпадковасць? Жонка затрыманага мэра Жодзіна нядаўна выйграла ў латарэю ад БелАЗ

23
Выпадковасць? Жонка затрыманага мэра Жодзіна нядаўна выйграла ў латарэю ад БелАЗ
СВЯТЛАНА ШАРАЯ (злева)
ФОТА: ZHODINONEWS.BY

Рэкламную гульню праводзіў мясцовы футбольны клуб «Тарпеда».

Следчы камітэт, заявіўшы пра тое, што затрыманы старшыня Жодзінскага гарвыканкама Юрый Шары. СК нічога не паведаміў аб прычынах затрымання.

Цікавы выпадак адбыўся тры тыдні таму з жонкай мэра Святланай Шарай. Яна стала пераможцай рэкламнай гульні «Ідзем на футбол», якую праводзіў клуб «Тарпеда-БелАЗ». У конкурсе ўдзельнічалі ўсе, хто купляў сезонны абанемент на гульні каманды, паведамляе nn.by.

У выніку Святлана Шарая здабыла планшэт IPad ад Apple. На момант пачатку гульні яго кошт быў пазначаны як 855 рублёў. Святлана Шарая з'яўляецца дырэктаркай установы адукацыі «Дзіцячы сад - сярэдняя школа №1 імя Купрыянава».

Характэрна таксама, што галоўны прыз - матацыкл Harleу Davidson - здабыў галоўны маркетолаг БелАЗа Уладзімір Сабанцаў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках