3 траўня 2024, Пятніца, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы палепшылася сітуацыя на рынку працы

У Польшчы палепшылася сітуацыя на рынку працы

Узровень беспрацоўя знізіўся.

Узровень беспрацоўя ў Польшчы ў верасні склаў 5,7%, што на адну дзясятую адсоткавага пункта ніжэй, чым у жніўні. Пра гэта паведаміла Галоўная статыстычная ўправа, перадае «Радыё Польшча».

Колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных ва ўправах занятасці ў верасні, склала блізу 947 тысяч. У жніўні яна складала блізу 958 тысяч.

Колькасць зноў зарэгістраваных беспрацоўных у верасні склала амаль 146 тысяч. І была вышэйшай на 9,7% у параўнанні са жніўнем. Колькасць прапаноў працы, прадстаўленых у верасні, склала 118 тысяч, што на 9,6% ніжэй, чым у жніўні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках