5 траўня 2024, Нядзеля, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Болтан: ЗША разглядаюць увядзенне санкцый супраць РФ паводле справы Скрыпалей

2
Болтан: ЗША разглядаюць увядзенне санкцый супраць РФ паводле справы Скрыпалей
Джон Болтан

Пра гэта дарадца прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы паведаміў падчас візіту ў РФ.

Дарадца прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Джон Болтан заявіў, што Вашынгтон яшчэ не прыняў пастанову аб увядзенні новых санкцый супраць Расеі.

Пра гэта паведамляе nv.ua са спасылкай на Reuters.

З ягоных слоў, Белы дом разглядае пытанне аб неабходнасці ўвядзення санкцый праз атручванне ў Вялікабрытаніі былога расейскага вайсковага разведчыка Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі.

Нагадаем, што 22 жніўня ў ЗША ўвайшоў у дзеянне першы этап санкцый супраць Расеі, якія былі ўведзеныя праз атручванне Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі ў брытанскім Солсберы.

Вашынгтон прама абвінаваціў Маскву ў парушэнні амерыканскага закона 1991 года аб кантролі над хімічнай і біялагічнай зброяй і забароны яе вайсковага прымянення.

У Дзяржаўным дэпартаменце ЗША заявілі, што ў лістападзе будзе ўведзены «вельмі жорсткі» другі пакет санкцый.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках