5 траўня 2024, Нядзеля, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На заўтра ў Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі

На заўтра ў Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі

Аранжавы ўзровень небяспекі праз моцны вецер абвешчаны на 24 і 25 кастрычніка.

Праз моцны вецер у Беларусі на 24-25 кастрычніка абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Як інфармуе прэс-служба Белгідрамета, яго парывы будуць дасягаць 15-20 метраў у секунду. Калі ў сераду такі моцны вецер будзе перш за ўсё ў Берасцейскай вобласці, то ў чацвер - на Гомельшчыне (у Менску - 15-18 м/с).

Аранжавы ўзровень небяспекі праз моцны вецер аб'яўляўся і на 23 кастрычніка.

Пасля працяглага камфортнага перыяду ў нашу краіну прыйшло пахаладанне. 24 кастрычніка амаль па ўсёй Беларусі прагназуюцца дажджы. Яны пройдуць і ў наступныя дні. З чацвярга месцамі ў начны час будзе мінусавая тэмпература.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках