5 траўня 2024, Нядзеля, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НХЛ: Амерыканец беларускага паходжання Алекс Гальчанюк дэбютуе за «Арызону»

НХЛ: Амерыканец беларускага паходжання Алекс Гальчанюк дэбютуе за «Арызону»
АЛЕКС ГАЛЬЧАНЮК

Алекс Гальченюк правядзе першы матч у сёлетнім сезоне НХЛ.

Найбліжэйшай ноччу амерыканскі нападнік беларускага паходжання Алекс Гальчанюк правядзе першы матч у сёлетнім сезоне НХЛ. Гэта будзе дэбют форварда за «Арызону», шэрагі якой ён папоўніў летам у выніку абмену з «Манрэаля» на Макса Домі.

Гальчанюк аднавіўся ад траўмы ніжняй часткі цела, паведамляе pressball.by са спасылкай на Sportsnet.

У форме «Манрэаля» Гальчанюк-малодшы правёў 418 матчаў, у якіх адзначыўся 255 (108 + 147) выніковымі баламі.

«Каётыз» згуляюць на выездзе з «Каламбусам». Пачатак - а 2.30 паводле беларускага часу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках