5 траўня 2024, Нядзеля, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты Brent працягвае імкліва падаць

5
Кошт нафты Brent працягвае імкліва падаць
ФОТА: WISEGEEK

Кошт нафты за дзень упаў на $3,5.

Кошт ф'ючэрса нафты маркі Brent з пастаўкай у снежні 2018 года падчас таргоў на біржы ICE ў Лондане апусціўся ніжэй за $77 за барэль, такіх паказчыкаў не было з 10 верасня, паведамляе РБК.

Зніжэнне на 19:42 паводле Менску склала 4,5%, да $76,14 за барэль, пра гэта сведчаць звесткі таргоў. Таргі 23 кастрычніка адкрыліся на адзнацы $80,09 за барэль.

Як раней паведамляў Charter97.org, на нафтавыя каціроўкі ціснуць абяцанні саудаўскага міністра энэргетыкі нарасціць пастаўкі на сусветны рынак.

Напярэдадні Халед аль-Фаліх паведаміў, што каралеўства ўжо павялічыла вытворчасць з 9,8 да 10,7 млн барэляў у дзень, а «найбліжэйшым часам» выйдзе на планку 11 млн барэляў штодня, якую мае намер утрымліваць ва «ўстойлівым» рэжыме.

Рэзервовыя магутнасці дазваляюць дзяржаўнай нафтавай кампаніі Saudi Aramco менш чым за тры месяцы дадаць на рынак яшчэ больш за 1 млн барэляў штодзённых паставак і пампаваць 12 млн барэляў у дзень, заявіў аль-Фаліх у аўторак выступаючы на форуме Future Investment Initiative.

АПЕК, з ягоных слоў, мае намер рэгуляваць сітуацыю на рынку ў ручным рэжыме, бо прагноз на 2019 г. мае шмат нявызначанасці - як на баку паставак, так і з боку попыту.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках