19 красавiка 2024, Пятніца, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сусветныя кошты нафты рэзка знізіліся

Сусветныя кошты нафты рэзка знізіліся

Кошт нафты ўпаў да мінімуму за месяц на заявах Саудаўскай Арабіі.

Рынак нафты працягвае спаўзаць уніз на фоне заяў Саудаўскай Арабіі аб гатоўнасці хутка нарасціць здабычу.

Кошт гатунку Brent на таргах у аўторак падаў да 77,67 даляра за барэль - мінімальнай адзнакі з 18 верасня, страчваючы ў моманце 2,58%.

На нафтавыя каціроўкі ціснуць абяцанні саудаўскага міністра энэргетыкі нарасціць пастаўкі на сусветны рынак.

Напярэдадні Халед аль-Фаліх паведаміў, што каралеўства ўжо павялічыла вытворчасць з 9,8 да 10,7 млн барэляў у дзень, а «найбліжэйшым часам» выйдзе на планку 11 млн барэляў штодня, якую мае намер утрымліваць ва «ўстойлівым» рэжыме.

Рэзервовыя магутнасці дазваляюць дзяржаўнай нафтавай кампаніі Saudi Aramco менш чым за тры месяцы дадаць на рынак яшчэ больш за 1 млн барэляў штодзённых паставак і пампаваць 12 млн барэляў у дзень, заявіў аль-Фаліх у аўторак выступаючы на форуме Future Investment Initiative.

АПЕК, з ягоных слоў, мае намер рэгуляваць сітуацыю на рынку ў ручным рэжыме, бо прагноз на 2019 г. мае шмат нявызначанасці - як на баку паставак, так і з боку попыту.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках