28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрысты РЭП стварылі спецыяльную групу для дапамогі работнікам гандлю

1
Юрысты РЭП стварылі спецыяльную групу для дапамогі работнікам гандлю

Незалежны прафзвяз дапаможа ім пазбегнуць нястач.

23 кастрычніка ў менскім офісе прайшоў сход юрыстаў і прававых інспектараў незалежнага прафзвязу РЭП. Юрысты стварылі працоўную групу ў праблемах матэрыяльнай адказнасці работнікаў гандлю, піша praca-by.info.

Неабходнасць стварэння спецыялізаванай рабочай групы была абумоўленая вялікай колькасцю аднатыпных праблем, з якімі сутыкаюцца прававыя інспектары незалежнага прафзвязу.

Працоўную групу склалі Юрый Белякоў, прававы інспектар Менску і вобласці; Генадзь Воранаў з Віцебска, Леанід Судаленка з Гомеля, Аляксей Яўгенаў, прававы інспектар Магілёва і вобласці.

У працоўную групу ўвайшоў і старшыня прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч:

- Сярод усіх зваротаў у юрыдычную службу нястачы ўжо перавысілі мажлівыя і немажлівыя маштабы. Работнікі звяртаюцца і па дапамогу ў звальненні, і з іншымі пытаннямі з наймальнікам - але пытанні матэрыяльнай адказнасці работнікаў гандлю самыя частыя.

Рабочая група будзе дзейнічаць на аснове шырокай практыкі юрыстаў прафзвязу. Праца пачалася з абмену кейсамі, якіх у кожнай вобласці назапасіўся не адзін дзясятак. Мэта рабочай групы - выпрацаваць агульную практыку. Але галоўнае - акрамя ўдасканалення працы юрслужбы, даць самім работнікам гандлю такі механізм, які дазволіць самім работнікам пазбегнуць нястач і спадарожных парушэнняў, якія дапускае наймальнік. Магчыма, гэта будзе напамінак або алгарытм з адказамі на самыя папулярныя пытанні прадаўцоў і кладаўшчыкоў і з падрабязнай інструкцыяй аб тым, як паступіць у тым ці іншым выпадку.

Памятка для прадаўцоў і кладаўшчыкоў будзе ўключаць і ўзоры заяў, якія прадавец зможа адправіць у розныя інстанцыі для абароны сваіх правоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках